Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Эўрадэпутат Ханан: “Ці маем мы права вучыць Беларусь дэмакратыі?” Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Эўрадэпутат Ханан: “Ці маем мы права вучыць Беларусь дэмакратыі?”

14.03.2010 14:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Паводле сябра Эўрапейскага парлямэнту ад Вялікабрытаніі Дэніэла Ханана, ў часе апошняга абмеркаваньня беларускага пытаньня ў Страсбуры, выявілася шмат складаных праблемаў унутры самога ЭЗ, а таксама тое, што гэтая эўрапейская структура ня ў стане чытаць Беларусі “лекцыяў па дэмакратыі”.


39-ці гадовы ангельскі кансэрватар Дэніэл Хэнан прадстаўляе ў Эўрапарлямэнце групу эўраскэптыкаў, якія крытычна ставяцца да эўрапейскай інтэграцыі і моцна крытыкуюць Брусэль за адсутнасьць радыкальных дэмакратычных рэформаў.

Журналіст паводле прафэсіі, Ханан зьяўляецца адным зь вядучых блогераў выданьня The Daily Telegraph. Гэтымі днямі на інтэрнэт-старонцы выстаўленая палымяная прамова брытанскага палітыка адносна Беларусі і ЭЗ, зь якой ён зьвярнуўся да старшыні Эўрапарлямэнту і калегаў-дэпутатаў у сувязі з апошняй рэзалюцыяй па Беларусі.

Ханан: “Спадар прэзыдэнт, хоць я і згодны з многім з таго, пра што ідзе размова ў нашай рэзалюцыі, я стаўлю пытаньне, ці маем мы права чытаць Беларусі натацыі адносна недахопаў яе дэмакратыі.

Мы скардзімся, што ў Беларусі слабы і непрацаздольны парлямэнт, але паглядзіце вакол – мы самі ніяк ня можам прыняць рашэньня па тым ці іншым пытаньні. Мы кажам, што хоць яны (беларусы) і праводзяць выбары, аднак пры гэтым там не захоўваюцца дэмакратычныя нормы. Але ж мы самі праводзім рэфэрэндумы, а потым не зьвяртаем увагі на іх вынікі. Мы папракаем Беларусь у наяўнасьці савецкага бюракратычнага апарату, аднак пры гэтым самі нашу сельскагаспадарчую палітыку, сацыяльную сыстэму, 48-гадзінны працоўны тыдзень і рэшткі апарату эўракаапэрацыі. Ня дзіўна, што менавіта старыя камуністычныя партыі былі на чале кампаніі па пашырэньні ЭЗ, калі іх краіны падавалі свае заяўкі…Яны, напэўна, успрымаюць гэта як вяртаньне да свайго дому.

Я ўзгадваю жудасную сцэну з ”Animal Farm” (твор Джорджа Оруэла, у беларускім перакладзе “Фэрма”), у якой жывёліны паглядзелі на людзей і на сьвіней, потым ізноў на людзей і зразумелі, што ўжо ня могуць сказаць, хто ёсьць хто”.


Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



1 жніўня 2010
« 2010 г.
« Жнівень
ПнАўСрЧцПтСбНд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     


Рознае:

Стало тепло! Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!


Наша кнопка:



Сябры:

Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы

Рух «За Свабоду»


За свабоду!

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. Каталог TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .