Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Еўразвяз адмовіў беларускаму дыктатару ў крэдытах Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Еўразвяз адмовіў беларускаму дыктатару ў крэдытах

25.02.2010 16:35 - Крыніца: Хартыя'97

Еўразвяз адмовіў беларускаму дыктатару ў крэдытах

Выдзяленне крэдытаў Беларусі Еўрапейскім Інвестыцыйным Банкам спыняецца ў сувязі з ціскам на Саюз палякаў і запланаваным разглядам гэтага пытання ў Радзе Еўразвяза.

Менавіта гэты орган павінен прыняць рашэнне аб скарачэнні крэдытных праграм для Беларусі, альбо іх разблакаванні. Памер запланаваных крэдытаў для Беларусі дасягаў 1 мільярда еўра.

На сённяшні дзень беларускі бок выявіў цікаўнасць у 500 мільёнах еўра дапамогі Еўрапейскага Інвестыцыйнага Банка для фінансавання эканамічных праектаў. У прыватнасці, сумеснага беларускага-нямецкага праекта мадэрнізацыі беларускай чыгункі і пабудовы лініі перадачы электраэнергіі Беласток-Рось, паведамляе газета са спасылкай на выданне .

Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага Інвестыцыйнага Банка Моніка Гаенцка паведаміла, што частка крэдытаў магла бы трапіць у беларускія банкі для фінансавання праграм развіцця сярэдняга і дробнага прадпрымальніцтва.

Еўрапейскі Інвестыцыйны Банк створаны краінамі ЕЗ для фінансавання гаспадарчых праектаў і вылучае крэдыты на значна больш выгадных умовах за камерцыйныя банкі. Планавалася, што да 2013 года ЕІБ рэалізуе ў Малдове, Расеі, Украіне і Беларусі праекты у памеры 3,7 мільярдаў еўра.

Нагадаем, што за парушэнне ў Беларусі правоў польскай меншасці і рэпрэсій супраць усёй апазіцыі ў цэлым партыя прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага «Права і справядлівасць» патрабуе ад Брусэля ўвядзення гандлёвага эмбарга супраць Беларусі.

17 лютага Сейм Польшчы прыняў рэзалюцыю, якая асуджае дзеянні беларускіх уладаў. «У сувязі з новай хваляй рэпрэсій супраць Саюза палякаў у Беларусі, а таксама яго актывістаў, парламент лічыць, што варта вярнуць палітыку санкцый у дачыненні да Беларусі» - сказана ў рэзалюцыі, прапанаванай спікерам Сейма Браніслава Камароўскім.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Ян Баркоўскі заявіў: «Перад беларускімі ўладамі выбар: выконваць дэмакратычныя стандарты, якія існуюць у Радзе Еўропы і Еўразвязе, або адмовіцца ад іх, і тады нам давядзецца рабіць больш рашучыя крокі, у тым ліку эканамічныя санкцыі».

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .