Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Дзень салідарнасьці ў Віцебску: лісты да Алега Сургана Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Дзень салідарнасьці ў Віцебску: лісты да Алега Сургана

16.03.2010 23:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Дэмакратычныя актывісты гораду сабраліся ў Эўрапейскім клюбе, каб супольна паглядзець фільм пра Яну Палякову і напісаць лісты Алегу Сургану, які адбывае арышт у Глыбоцкай калёніі.

Фільм пра салігорскую праваабаронцу Яну Палякову, якая год таму скончыла жыцьцё самагубствам пасьля абвінавачаньня ў паклёпе на міліцыянта, прымусіў прысутных згадаць нядаўнія віцебскія падзеі.

Сьвечка памяці Яні Паляковай. 19 лютага Кастрычніцкі суд Віцебску прысудзіў 6 месяцаў арышту Алегу Сургану, затрыманаму за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга і пазьней абвінавачанага ў нападзе на міліцыянта Сяргея Дудкевіча.

Словы падсуднага пра тое, што гэта яго міліцыянты зьбівалі падчас затрыманьня, суд да ўвагі не прыняў і стаў на бок лейтэнанта міліцыі, які заявіў, што Алег Сурган укусіў яго за мезенец левай рукі, чым нанёс шкоду ягонаму здароўю.

Цяпер Алег Сурган адбывае пакараньне ў Глыбокім, у арыштным доме ў глыбоцкай папраўчай калёніі № 13 асаблівага рэжыму. Умовы ўтрыманьня там лічацца самымі жорсткімі з усіх беларускіх турмаў.

Тарас СурганГэта пацьвердзіў сёньня брат асуджанага, Тарас Сурган. Ён распавёў, што Алега разьмясьцілі ў камэры, дзе ўтрымліваюцца яшчэ 14 арыштантаў, якая месьціцца ў былым будынку базыльянскага кляштару, дзе ў 1939-1941 гадах была турма НКУС, а падчас Вялікай Айчыннай вайны — фашысцкі канцлягер. Алег Сурган піша дадому, што раз на дзень зьняволеных выводзяць на сьвежае паветра, і што харчаваньне тут нашмат горшае, чымсьці ў іншых падобных установах.

Досьвед, каб рабіць такое параўнаньне, у Алега Сургана ёсьць: раней ён двойчы адбываў пакараньні за кішэнныя крадзяжы. Але прыняў канчатковае рашэньне перамяніць сваё жыцьцё пасьля таго, як далучыўся да апазыцыі.

Алег Сурган піша, што хоча вывучаць у калёнію беларускую мову, і аднадумцы зьбіраюць для яго беларускамоўную літаратуру.

Сёньня аднадумцы супольна напісалі яму 12 лістоў з пажаданьнямі здароўя і мужнасьці ў пераадоленьні нягодаў. Хто-ніхто вырашыў даслаць вязьню віншавальную паштоўку да Дня Волі 25-га сакавіка. А некаторыя проста запісалі паштовы адрас, каб ужо дома напісаць больш грунтоўны ліст, а ня проста кароткі допіс.

На думку віцебскай каардынатаркі Аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Тацяны Севярынец, гэтыя лісты салідарнасьці дужа патрэбныя тым, хто знаходзіцца ў зьняволеньні за адданасьць нацыянальнай ідэі.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .