Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай «Дзе дух Гасподні, там Свабода» Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

«Дзе дух Гасподні, там Свабода»

04.04.2008 23:10 - Крыніца: Наша Ніва

Сёньня а 14-й гадзіне ў судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся разгляд крымінальнай справы моладзевага актывіста Андрэя Кіма.

Улады, як прадчувалі, што хлопца прыйдзе падтрымаць багата народу і выдзелілі самую вялікую залю суду: на 70 чалавек. Нягледзячы на гэта, усе ахвотныя не зьмясьціліся. Рэшта сочыць за падзеямі на вуліцы. У залі -- Аляксандар Мілінкевіч, Вінцук Вячорка, Лявон Баршчэўскі, Мікола Статкевіч.

Справу разглядае судзьдзя Алена Ільіна.

Праўда, забаранілі фота і відэаздымку ў судзе, але пішучым журналістам перашкодам ня чыняць. Ахову нясуць каля дзесяці амапаўцаў. Андрэй сядзіць у судовай клетцы, пастрыжаны, не выглядае поўнасьцю здаровым чалавекам. На ім апранута майка Маладога Фронту: «Дзе дух Гасподні там свабода». На пытаньні адказвае па-расейску.

Зьявіўся пацярпелы -- Ігар Сычоў.

14:35Адкакат Андрэя Кіма сп-ня Сідарэнка заявіла хадайніцтва аб зьмяненьні меры стрыманьня падабароннага: з утрыманьня пад вартай пад вызваленьне пад залог. Паручальнікамі выступаюць маці Андрэя -- Тацяна Кім і прадпрымальнік Ігар Леднік.

Ігар Сычоў сказаў, што ня супраць.

Дзяржаўны абвінаваўца Лук'янаў заявіў хадайніцтва аб злучэньні двух крымінальных спраў, заведзеных у дачыненьні да Андрэя Кіма, у тым ліку і справы па выніках мітынгу прадпрымальнікаў 21 студзеня. Адвакатка супраць гэтага, Ігар Сычоў ня супраць.

14:42 Судзьдзя выйшла з залі суду для вынясеньня рашэньня наконт аб'яднаньня спраў у адну.

Між іншым, трое з заяўленых сьведкаў не зьявіліся: Карзюк (начальнік менскага ДАІ?) і Блішчоў, прыйшоў сьведка Сырэц.

14:44 Тым часам людзі, што стаяць пад вокнамі суду (усяго каля 20 чалавек), расьцягнулі расьцяжку "Свабоду Андрэю Кіму" і таксама ў голас патрабуюць адпусьціць хлопца. Да пратэстуючых на вуліцы спусьціліся амапаўцы.

14:50 Спэцназаўцы паспрабавалі адабраць расьцяжку, але нічога не атрымалася. Тады яны запатрабавалі згарнуць яе, інакш усіх павінцяць. Моладзь адышлася не некалькі метраў ад будынку суду ў бок стадыёна "Дынама" і стаіць, трымаючы над галавой партрэты А. Кіма, каб гэта было бачна з залі суду. Моладзь скандуе: "Свабоду Андрэю Кіму", "Жыве Беларусь!", "Моладзі свабоду"

Спэцназаўцы ў справу не ўмешваюцца.

З тых, хто стаіць унізе: Анатоль Лябедзька, Зьміцер Хведарук, Ігар Рынкевіч.

14:53 Людзей выцясьняюць з боку прыступак суду ў раён вуліцы Леніна. Сутычка адбылася пасьля таго, як сівы чалавек у цывільным аддаў загад.

Тым часам у залі суду чуваць усё, што адбываецца на вуліцы.

15:05 Дзьве крымінальныя справы ў дачыненьні да Андрэя Кіма аб'ядналі, але меру стрыманьня не зьмянілі.

У сувязі з гэтым разгляд судовай справы прыпыняецца. Як патлумачыла судзьдзя, неабходна выпісаць павесткі ў суд, абвінавачаным па справе 10 студзеня. Таму працяг судовай справы ў дачыненьні да Андрэя Кіма адбудзецца не раней, чым праз пяць дзён.

***

Андрэя Кіма затрымалі 21 студзеня падчас мітынгу прадпрымальнікаў. Спачатку яго арыштавалі на 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, а пасьля зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар на Валадарскага.

Андрэя абвінавацілі ў парушэньні арт. 364 КК РБ («гвалт, альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі»). Паводле гэтага артыкулу хлопцу пагражае да шасьці гадоў турмы.

За кратамі Кіму споўнілася 22 гады. Варта нагадаць, што супраць Андрэя падчас ягонага знаходжаньня ў турме заведзеная другая крымінальная справа за вулічную акцыю падчас мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня.

Зьміцер Панкавец, Яраслаў Сьцешык

Фота Юліі Дарашкевіч

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



7 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .