Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Дзікае паляваньне Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Дзікае паляваньне

16.03.2010 23:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Юры Дракахруст  Цяперашняя хваля ператрусаў у рэдакцыях і кватэрах журналістаў вельмі падобная на тое, што адбывалася ў краіне ў сакавіку 2008 году, пасьля жорсткага разгону на сьвяткаваньне 90-й гадавіны БНР.

Параўнаньне цяперашняга і тагачаснага «дзікага паляваньня» прыводзіць да думкі, што «паляўнічая справа» і пакрыўджаны гонар генэрала КДБ Івана Каржа наўрад ці сталі сапраўднай прычынай. Хіба нагодай.

Зараз «паляўнічая справа», тады была справа мульцікаў пра Лукашэнку і ягонае атачэньне, пад якую граблі і людзей, якія ў жыцьці стваральнікаў тых мульцікаў у вочы ня бачылі. І зараз некаторыя з ахвяраў налётаў пра «паляўнічую справу» пісалі, некаторыя — не. Вось Юлія Дарашкевіч, якую абвінавачваюць у зьбіцьці міліцыянта, ніякага дачыненьня да той справы ня мела. Аднак і ў яе кватэру ламіліся гэтак жа, як у кватэры Сьвятланы Калінкінай і Марыны Коктыш. І як нядаўна ў кватэру журналіста Івана Шульгі, які працуе для Белсату.

У гэтым жа шэрагу, хаця і больш мяккай форме — раптоўнае звальненьне галоўнай рэдактаркі «Комсомольской правды в Белоруссіі».

Шчыльна так пайшло, і непадобна, каб галоўнай прычынай былі канфлікты паміж сілавымі ведамствамі.

Таксама наўрад ці шэраг ператрусаў стаў адказам на абвяшчэньне намеру міжнароднага каардынатара «Хартыі-97» Андрэя Саньнікава балятавацца на прэзыдэнта. Не з адпаведнай ягонай заявы рэпрэсіі пачаліся і ня толькі «Хартыю» закранулі.

Прычына, хутчэй за ўсё — у самім па сабе набліжэньні прэзыдэнцкіх выбараў і ў хадзе выбараў мясцовых. Ну і ў ацэнках плёну супрацоўніцтва зь Эўропай.

Калі на гарызонце галоўныя выбары, ўся дзяржаўная сыстэма прымае баявую стойку незалежна ад аб’ектыўнай патрэбы ў баявых дзеяньнях. Мысьленьне такое — ўлада павінна нагадваць, што яна ўлада, апарат гвалту, як вызначалі клясікі.

Да таго ж там, за ўладным плотам, сапраўды нейкія дзіўныя працэсы адбываюцца: вайна паміж сілавымі ведамствамі робіцца ўсё больш бязьлітаснай, ўскосныя сутычкі паміж Натальляй Пяткевіч і Аляксандрам Зімоўскім сьведчаць пра тое, што адзінства там няма і блізка.

Звады гэтыя зусім не ідэйныя, але ад гэтага ня менш жорсткія і зьвесткі пра іх праточваюцца, ў тым ліку і праз незалежныя СМІ.

Ну вось і вырашылі паказаць, што ня вашага, «нячэсных», розуму справа, як улада вырашае ўнутры сябе свае пытаньні.

Ну і наконт Эўропы....Ну вось з сакавіку 2008 па меншай меры адносна СМІ не было нічога падобнага. Бо дыялёг быў. А зараз, магчыма, ўжо і ня трэба. Дакладней, зараз вызначаюцца, выпрабоўваюцца яго новыя ўмовы і межы. Тады, ў сакавіку 2008 году, дарэчы, «зачыстка» СМІ таксама адбывалася пасьля лютаўскага вызваленьня першай партыі палітвязьняў. Ня выключана, што і зараз дыялёг вядзецца ў стылі — дык мы і «па-плахому» можам. Дыялёг у лепшым выпадку пераносіцца на тэрмін «да пасьля» прэзыдэнцкіх выбараў.

Традыцыйная перадвыбарчая баявая стойка, жаданьне схаваць рост канфліктаў ва ўладнай камандзе, адмова ці пераасэнсаваньне палітыкі нармалізацыі стасункаў з Эўропай — вось здаецца тыя чыньнікі, дзякуючы якім коні «дзікага паляваньня» ізноў пачалі свой скок.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



5 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .