Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Дыялёг з Захадам залежыць ад паводзін уладаў у Дзень Волі Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Дыялёг з Захадам залежыць ад паводзін уладаў у Дзень Волі

22.03.2008 13:22 - Крыніца: Хартыя'97

Дыялёг з Захадам залежыць ад паводзін уладаў у Дзень Волі

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі лічыць, што ад таго, як павядуць сябе беларускія ўлады ў Дзень Волі 25 сакавіка, будзе залежаць і магчымасьць наладжваньня дыялёгу з Захадам. Галоўнай умовай магчымага наладжваньня кантактаў беларускіх уладаў з Захадам па-ранейшаму застаецца праблема палітвязьняў.

Пра гэта яму ды іншым удзельнікам “Беларускага тыдня” ў Эўрапарлямэнце казаў шмат хто з эўрапейскіх палітыкаў.

“Мы хацелі, каб акцэнт быў зроблены менавіта на гэтай даце – 25 сакавіка. І ад гэтага будзе залежаць многае, у тым ліку і магчымасьць далейшага дыялёгу са сьветам і Эўропай”, -- дадае кіраўнік Партыі БНФ.

На сёньняшні дзень забароны з боку сталічнага гарвыканкаму на правядзеньне масавай акцыі няма, — паведаміў сябра аргкамітэту сьвяткаваньня Віктар Івашкевіч. І дадаў, што і дазволу на яе таксама няма. А што будзе, калі ўлады не дазволяць прайсьці заплянаваным маршрутам?

“У любым выпадку мы зьбіраемся на плошчы Якуба Коласа а 18-й гадзіне. І ў любым выпадку мы ўскладаем кветкі да помнікаў Коласу, Купалу, Міцкевічу і Багдановічу. Як у нас атрымаецца да іх дайсьці, будзе залежаць ці ад спрыяньня, ці ад нэўтралітэту, ці ад перашкодаў уладаў. Але ў любым выпадку кветкі да гэтых помнікаў мы ўскладзем”, -- паведаміў Віктар Івашкевіч.

Журналісты запыталі ў палітыкаў, якія вярнуліся са Страсбуру: ці запрашалі яны прыехаць у Менск на сьвяткаваньне Дня Волі эўрапейскіх дэпутатаў?

Лявон Баршчэўскі цьвердзіць, што такія захады зробленыя:

“Па-першае, Івонка Сурвіла зьвярнулася да ўрадаў ЗША, найбуйнейшых эўрапейскіх краінаў з просьбаю, каб яны адсочвалі сытуацыю 25 сакавіка. Па-другое, шэраг прадстаўнікоў Эўрапарлямэнту і нацыянальных парлямэнтаў спрабуюць цяпер атрымаць беларускія візы. Наколькі гэта ў іх атрымаецца, зараз спрагназаваць цяжка, бо гэтая палітыка мяняецца з кожным днём. Камусьці ўчора візы давалі, а сёньня ўжо могуць і ня даць. І наадварот. Таму я не магу пакуль даць інфармацыю пра тое, хто канкрэтна зможа прыехаць”.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .