Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай DerStandard: “Лукашэнка паказаў Пуціну сьпіну” Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

DerStandard: “Лукашэнка паказаў Пуціну сьпіну”

18.03.2010 12:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Аглядальнікі заходніх выданьняў прысьвяцілі свае сёньняшнія публікацыі дачыненьням паміж Уладзімерам Пуціным і Аляксандрам Лукашэнкам.


Як піша аўстрыйскае выданьне , замест таго, каб прымаць самага магутнага чалавека ў Расеі Ўладзімера Пуціна, беларускі прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка ўзяў ды дэманстратыўна накіраваўся ў Паўднёвую Амэрыку, дзе правёў перамовы адносна паставак нафты ў Беларусь з адным з самых блізкіх хаўрусьнікаў Масквы прэзыдэнтам Вэнэсуэлы Уга Чавэсам.

Паводле венскага выданьня, стасункі паміж Беларусьсю і Расеяй апошнім часам застаюцца напружанымі. Чым болей спрабуе Лукашэнка адчыніць дзьверы ў Эўропу, тым больш Масква штурхае яго за гэта па галаве.

Падчас свайго візыту ў Берасьце Пуцін даў зразумець, што Беларусь зьяўляецца залежнай ад Расеі. Расея са сваімі таннымі энэргетычнымі пастаўкамі, магла б штогод аказваць дапамогу Менску на чатыры мільярды даляраў ЗША. "Мы сыходзім з таго, што гэтыя інвэстыцыі апраўданыя, калі ўлічваць магчымасьці для далейшай інтэграцыі",- сказаў Уладзімер Пуцін.

Расейскі прэм'ер выказаў сваё разуменьне “далейшай інтэграцыі”. Беларусь павінна далучыцца да агульнай эканамічнай прасторы з адзінай валютай. У выпадку, калі Беларусь далучаецца да гэтай эканамічнай зоны, будзе цалкам адмененае мыта.

Як піша брытанскае выданьне тым часам Пуцін думае пра сваё вяртаньне ў Крэмль, а Савецкі Саюз паступова аднаўляецца.
Паводле брытанскага выданьня, ужо самым хуткім часам Пуцін будзе мець шанец зрабіць паслухмяным беларускі, а таксама казахстанскі рэжымы. У будучым годзе ў Лукашэнкі заканчваецца прэзыдэнцкі тэрмін, а ў 69-цігадовага Назарбаева няма відавочнага пераемніка.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .