Дэмакратычныя прафсаюзы абвінавацілі ўлады Салігорска ў наўмысным грубым парушэнні правоў працаўнікоў.
Старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук 11 жніўня звярнуўся да старшыні Салігорскага райвыканкама ў сувязі з паўторнай адмовай у рэгістрацыі першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) СТАА «Дэльта-Стыль».
«Адмовы па надуманых прычынах у рэгістрацыі арганізацыйнай структуры БНП мы расцэньваем як наўмыснае перашкаджэнне законнай дзейнасці прафсаюза, якое супярэчыць ратыфікаванай Рэспублікай Беларусь Канвенцыі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) 87 «Аб свабодзе асацыяцыі і абароне права на арганізацыю», Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прафесійных саюзах», што замацоўваюць асноўныя прынцыпы стварэння і дзейнасці прафсаюзных арганізацыяў», -- кажацца ў звароце.
Лідэр БКДП папярэдзіў старшыню Салігорскага райвыканкама А.Рымашэўскага, піша сайт , пра тое, што БКДП мае намер паінфармаваць Камітэт па свабодзе аб'яднання Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) пра грубыя парушэнні правоў сябраў прафсаюза БНП.
Нагадаем, 6 жніўня Салігорскі райвыканкам паўторна адмовіў першаснай арганізацыі БНП у рэгістрацыі. Акцыя пратэсту, якую хацелі правесці актывісты, была таксама забароненая.
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.