Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Дашкевіч выйшаў з турмы на Акрэсьціна 12-ты раз Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Дашкевіч выйшаў з турмы на Акрэсьціна 12-ты раз

09.04.2008 17:06 - Крыніца: Радыё Свабода

09.04.2008 16:25

Выпускаюць на волю затрыманых за ўдзел у акцыі ў Дзень Волі і асуджаных на 15 сутак. ГЭТЫ МАТЭРЫЯЛ УВЕСЬ ЧАС АБНАЎЛЯЕЦЦА.

17:20

Выйшаў журналіст Сямён Печанко. Яго сустракаюць калегі з Нашай Нівы, якія ўручылі яму букет кветак. Дашкевіч вярнуўся да турэмнай брамы, каб сустрэць сяброў. Са Старых Дарог прыехалі бацькі Зьміцера, яны знаходзяцца тут жа, ля турмы.

 

17:00

З турмы выйшаў Дзяніс Карноў, а таксама сябра арганізацыі Эўрапейская Беларусь Віталь Акімаў.

Прадпрымальніка Віктара Калея прыйшлі сустракаць прадпрымальнікі ня толькі зь Менску, але і з рэгіёнаў, маладафронтаўцаў і прадстаўнікоў Моладзі БНФ прыйшлі сустракаць больш як тры дзясяткі чалавек. Да турмы пад’ехаў аўтобус з міліцыянтамі.

14:00

Супрацоўнікі турмы на Акрэсьціна выпусьцілі раней на 5 гадзін да вызначанага тэрміну Зьміцера Дашкевіча пасьля пакараньня 15 суткамі арышту. Разам са Зьмітром у адной камэры знаходзілася 5 чалавек, затрыманых пад час сьвяткаваньня Дня волі ў Менску, у тым ліку журналіст “Нашай нівы” Сямён Печанко.


Зьміцер кажа, што за сваю палітычную кар’еру ў турме на Акрэсьціна ён пабываў 12 разоў. Пасьля быў вялікі перапынак, зьвязаны з тым, што ён адбываў тэрмін пакараньня ў Шклоўскай турме за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Ён гэтак ацаніў зьмены ў турэмным жыцьці на Акрэсьціна:


“Цяпер дзейнічае новы Адміністратыўны кодэкс, паводле якога забароненыя перадачы, адначасова адміністрацыя абавязаная забясьпечыць вязьняў матрацамі, бялізнаю, прагулкамі, хаця яны гэтага ня робяць, кажуць, што ня маюць ложкаў... А просім перадаць спальнікі - не, адказваюць, гэта забаронена. Просім вывесьці на шпацыр – адказваюць, што няма дворыку. Так што кодэкс нібыта палепшылі, а ўмовы сталі яшчэ горшымі. Што датычыць харчаваньня, дык на Валадарцы ці ў Шклове кормяць лепей, чым на Акрэсьціна”.


Зьміцер Дашкевіч кажа, што вязьні Акрэсьціна ведалі пра хвалю салідарнасьці зь імі, якая прайшла па Беларусі і ў сьвеце:


“Мы чыталі пра гэта ў газэтах, атрымлівалі перадачы... Так, безумоўна, мы адчуваем салідарнасьць і падтрымку сваіх паплечнікаў і сяброў увесь час, і гэта надае моцы і сілы дзеля далейшага змаганьня”.

***

88 удзельнікаў акцыі ў Дзень Волі 25 сакавіка затрымалі, калі яны намагаліся прарваць кардон міліцыі, каб выйсьці на плошчу Якуба Коласа – плянавае месца збору ўдзельнікаў сьвяткаваньня 90-х угодкаў БНР. 

Лідэр Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч, яго намесьнік Артур Фінькевіч, сябра МФ Яраслаў Грышчэня і яшчэ некалькі затрыманых былі жорстка зьбітыя спэцназаўцамі. Грышчэню шпіталізавалі з вывіхам пляча. Менавіта тым, хто больш за ўсіх пацярпеў у часе затрыманьня, далі максымальны тэрмін арышту – 15 сутак.
 

Сёньня з турмы на вуліцы Акрэсьціна выходзяць маладафронтаўцы Артур Фінькевіч, Уладзімер Сяргееў, Дзяніс Карноў, прадпрымальнік Віктар Калей, моладзевы актывіст партыі БНФ Ільля Богдан, малады сацыял-дэмакрат Павал Севярын, актывіст моладзевага руху Віталь Акімаў і журналіст “Нашай Нівы” Сямён Печанко.
 

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Ищешь стойки: стойка 19. Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .