Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Дарадца ізраільскага ўраду не падтрымаў колішняга амбасадара ў Беларусі Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Дарадца ізраільскага ўраду не падтрымаў колішняга амбасадара ў Беларусі

08.03.2010 19:36 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода Юрыдычны дарадца ўраду Ізраілю Егуда Вайнштэйн адмовіўся распачынаць расьсьледаваньне паводле справы адносна ўцечкі інфармацыі ў СМІ дэталяў сьледзтва супраць колішняга амбасадара ў Беларусі Зэева Бэн-Ар’е, паведамляюць .

З падобным патрабаваньнем правесьці расьсьледаваньні супраць міліцыянтаў, якія “зьлілі” ў прэсу падазрэньні пра хаду справы супраць былога ізраільскага амбасадара ў Менску, выступіў кіраўнік МЗС і лідэр партыі “Наш дом Ізраіль” Авігдор Лібэрман.

Як гаворыцца ў заяве канцылярыі юрыдычнага дарадцы, няма падставаў для распачацьця такога расьсьледаваньня ў сувязі з тым, што заява паліцыі мела афіцыйны, а не інсайдарскі характар.

Нагадаем, што былы ізраільскі амбасадар у Беларусі і да нядаўняга часу кіраўнік дыпляматычнай місіі ў Латвіі Зэеў Бэн-Ар’е быў часова адхілены ад сваёй пасады ў зьвязку з апошнім скандалам вакол яго і міністра Лібэрмана. У часе допыту Бэн-Ар’е быццам бы пацьвердзіў сьледзтву, што ў 2008 ён скапіяваў перададзены ў Менск у ізраільскую амбасаду сакрэтны дакумэнт, прызначаны для беларускіх праваахоўных органаў.

Потым ў кастрычніку таго ж году падчас знаходжаньня ў Менску Авігдора Лібэрмана, чыю зьвязаную з карупцыяй справу цягам амаль дзесяці гадоў расьсьледавала ізраільская пракуратура, ён і перадаў гэтую копію лідэру партыі “Наш дом Ізраіль”.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .