Скасаванне ці ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне з'яўляецца не адзіным пытаннем, ад развязвання якога залежыць вяртанне Беларусі статусу спецзапрошанага ў ПАРЕ.
Пра гэта заявіла дакладчык па Беларусі камісіі па палітычных пытаннях ПАРЕ Сініка Хурскайнен у аўторак у Менску, перадае .
«Гэтае пытанне з'яўляецца не адзіным, але галоўным. Ёсць яшчэ пытанні па свабодзе СМІ, сітуацыі з правамі чалавека і, вядома, дэмакратыі», - адзначыла Хурскайнен, адказваючы на пытанне журналістаў у рамках сваёй сустрэчы з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый Беларусі.
Гаворачы пра праблематыку смяротнага пакарання, дакладчык па Беларусі сказала, што ў Парламенцкай Асамблеі «натуральна» будуць улічваць думку беларускага грамадства пра гэтае пытанне.
Хурскайнен заявіла, што знаходзіцца ў Беларусі з мэтай падрыхтоўкі справаздачы пра сітуацыю ў краіне. «Асноўнымі напрамкамі працы Савета Еўропы з'яўляюцца правы чалавека, дэмакратыя, вяршэнства закона. Па гэтых пытаннях я і працую ў Беларусі», - адзначыла прадстаўнік ПАРЕ. Акрамя таго, праінфармавала яна, у ходзе візіту будзе вывучаная сітуацыя, звязаная з выкананнем рэкамендацый Асамблеі, якія былі выкладзеныя ў адрас Беларусі раней.
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.