Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Дачка А.Ліндгрэн: “І ў нас дзеці чытаюць мала” Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Дачка А.Ліндгрэн: “І ў нас дзеці чытаюць мала”

10.04.2008 23:12 - Крыніца: Радыё Свабода

Карын Нюман

10.04.2008 22:02

Карын Нюман – дачка вядомай швэдзкай пісьменьніцы Астрыд Лінгрэн. Менавіта Карын у дзяцінстве прыдумала імя галоўнай гераіні кнігі “Піпі Доўгаяпанчоха”.


Аднойчы сямігадовая Карын хварэла на запаленьне лёгкіх. Лежачы ў ложку, яна патрабавала, каб вечарамі маці распавядала ёй што-небудзь цікавае. Калі маці пыталася, пра што расказаць, дзяўчынка адказала: “Раскажы пра Піпі Доўгуюпанчоху!”. Астрыд Лінгрэн хапіла незвычайнага імя, каб напісаць захапляльны аповед пра незвычайную гераіню – дзевяцігадовае дзяўчо, такое моцнае, што можа нават падняць каня...

Калі Карын вырасла, яна стала перакладчыцай. Сярод перакладаў Карын Нюман – творы аўстрыйскіх пісьменьніц Эвы Ібатсан і Крыстын Нёстлінгер. Воляю лёсу Карын даводзіцца быць крыніцай ведаў пра Астрыд Лінгрэн. Паводле тэстамэнту маці, Карын Нюман павінна правяраць якасьць перакладаў і інсцэніровак твораў пісьменьніцы.

Карын Нюман прыляцела ў Менск адмыслова на прэзэнтацыю кнігі “Піпі Доўгаяпанчоха” па-беларуску.

Карэспандэнтка: “Як вядома, маці пісала кніжку менавіта для вас, калі вы хварэлі... Ці ёсьць у вас агульныя рысы з дзяўчынкай, гераіняй гэтай кнігі? Як вас маці выхоўвала?”

Нюман: “Не. Як мяне мама выхоўвала – я сказала б, што звычайна. Яна не была асабліва строгай і не была асабліва радыкальнай у сваіх мэтадах выхаваньня. Я думаю, што яна выхоўвала мяне так, як выхоўваюць дзяцей цяпер. Напэўна, яна была на крок наперад. Але мне цяжка сказаць, якія якасьці яна хацела ў мяне разьвіць”.

Карэспандэнтка: “Ці чыталі кнігу вашы дзеці і ўнукі? Ці не забаранялі вы ім паводзіць сябе не заўсёды добра, як гераіня кнігі, якая крыху, я б сказала, разбэшчаная?”

Нюман: “Яны, безумоўна, чыталі “Піпі Доўгуюпанчоху”. Але я б не сказала, што ў іх калі-небудзь узьнікала жаданьне паводзіць сябе, як Піпі”.

Карэспандэнтка: “Беларускія дзеці сталі менш чытаць. Вось кнігі вашай маці чытаюць дагэтуль, можа, яшчэ “Гары Потэра” сучаснае пакаленьне беларускіх дзяцей чытае, як і ва ўсім сьвеце. Ці шмат чытаюць швэдзкія дзеці?”

Нюман: “Не, чытаюць мала. У нас такія ж самыя праблемы”.

Карэспандэнтка: “А як наагул у сьвеце зараз узровень дзіцячай літаратуры? Ці ёсьць зараз прыстойныя дзіцячыя пісьменьнікі такога ўзроўню, такой вартасьці, як ваша маці?”

Нюман: “Безумоўна, ёсьць добрыя пісьменьнікі. Найперш гэта Джоан Роўлінг, якая напісала кнігі пра Гары Потэра”.  

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .