Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай «Цяжкая» нафта для Беларусі Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

«Цяжкая» нафта для Беларусі

18.03.2010 18:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

80 тысяч тон пробнай нафты паставіць Вэнэсуэла ў Беларусь сёлета ў траўні. Да канца году аб’ём паставак мяркуецца павялічыць да 4 мільёнаў тон. Пра гэта паведамілі беларускія дзяржаўныя мэдыі. Адпаведны кантракт на пастаўку нафты падпісалі ў Каракасе прэзыдэнты Беларусі й Вэнэсуэлы Аляксандр Лукашэнка й Уга Чавес.


Вэнэсуэльскую нафту мяркуецца перавезьці танкерам у Адэскі порт Украіны, а пасьля даставіць на перапрацоўку на Мазырскі нафтаперагонны завод.

Агульнавядома, што ў радовішчах Вэнэсуэлы пераважае «цяжкая» нафта, якую часам называюць «бітумнай». Ці гатовы ў Беларусі перапрацоўваць такую нафту?

Намесьнік генэральнага дырэктара Мазырскага НПЗ Генадзь Цецярук так адказаў на гэта карэспандэнту Радыё Свабода:

«Перад тым як паставіць гэтую нафту, пяцьдзясят разоў будзе ўсё ўзгоднена, у тым ліку й парамэтры нафты. Ніхто ж не прывязе сабе такой нафты, якая ня можа быць перапрацавана. У нас на прадпрыемстве ёсьць жорсткі ўваходны кантроль. І, канечне, калі вэнэсуэльская нафта будзе нам пастаўляцца, то яна будзе адпаведнай якасьці. І яе можна будзе перапрацоўваць».

Адзін са спэцыялістаў прадпрыемства так патлумачыў розьніцу паміж «лёгкай» і «цяжкой» нафтай:

«„Цяжкая“ нафта адрозьніваецца ад «лёгкай» тым, што ў ёй шмат серы, парафінаў. Нафту перапрацоўваюць дзеля таго, каб атрымаць бэнзін і дызэльнае паліва. Зь „лёгкай“ нафты атрымліваецца шмат бэнзіну й дызэлькі, зь „цяжкой“ атрымліваецца шмат мазуту й мала бэнзіну й мала дызэлькі».Трэба пераналаджваць працэс. Там парафіну шмат, там серы шмат.

Некаторыя абазнаныя ў нафтавай галіне спэцыялісты зьвяртаюць увагу на тое, што давядзецца ня толькі пераналаджваць тэхналягічны працэс, але й несьці вялікія выдаткі на транспартаваньне вэнэсуэльскай нафты ў Мазыр:

«Розная нафта — гэта, натуральна, розная тэхналёгія перапрацоўкі — трэба пераналаджваць працэс. Там парафіну шмат, там серы шмат — гэта трэба ўсё аддзяляць падчас перагонкі.

Ёсьць добрая прымаўка: за морам вол па грошу, але рубель — перавоз. Колькі ж будзе каштаваць, каб танкерам з другога боку зямлі перавезьці нафту ў Адэсу, а пасьля цыстэрнамі пераправіць на НПЗ? Думаю, што эканамічна гэта нявыгадна. Гэта — чыста палітычная акцыя!»

Напярэдадні прэзыдэнты Вэнесуэлы і Беларусі дамовіліся аб пастаўках нафты ў Беларусь. Сёньня афіцыйныя СМІ ў Беларусі паведамілі пра гэта як пра неспадзявана адкрытую камэрцыйную таямніцу:

«Ужо ў траўні першыя 80 тысяч тон нафты праз украінскі порт у Адэсе пойдуць на Мазырскі НПЗ».

Уга Чавэс: «Мы пачынаем з 80 тысяч тон. Але плянку мы падымем вышэй. Гэта ўсяго першая пастаўка. Гэта — гістарычны момант. Мы ўпершыню самі ідзем па такім маршруце. І гэта пагадненьне на гады наперад».

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



7 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .