Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Чыноўнік МУС патлумачыў, чаму міліцыянты перашкаджаюць журналістам Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Чыноўнік МУС патлумачыў, чаму міліцыянты перашкаджаюць журналістам

02.03.2010 19:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Алег Грузьдзіловіч

На прэсавай канфэрэнцыі першага намесьніка міністра ўнутраных спраў Алега Пякарскага была закранутая тэма паводзінаў міліцыянтаў і прэсы падчас правядзеньня масавых акцый.

Вось што Алег Пякарскі адказаў на пытаньне пра тое, чаму прадстаўнікі МУС адмовіліся абмеркаваць за «круглым сталом» праблему неабгрунтаванага ўжываньня сілы супрацоўнікамі міліцыі да ўдзельнікаў вулічных акцый і да журналістаў, якія іх асьвятляюць:

«Трэба рэальна разумець, што людзі знаходзяцца пры выкананьні службовых абавязкаў. Давайце я разьвярну камэры і буду здымаць у адваротны бок — вы можаце абурыцца: чаму здымаеце мяне без майго дазволу? Шчыра кажучы, любы чалавек, якога здымаюць, мае права абурыцца і не пагадзіцца з тым, што яго здымаюць. Потым у розных СМІ паказваюцца масавыя беспарадкі і дзеяньні канкрэтнай асобы. А ў яго ж ёсьць сям’я, дзеці, гэта глядзяць блізкія.Так і нашаму супрацоўніку нецікава і ня хочацца, каб яго твар быў выкарыстаны ў якіх-небудзь сюжэтах. Часта, на жаль, ствараецца карцінка, якая ідзе за межы Беларусі, і потым у розных СМІ паказваюцца масавыя беспарадкі і дзеяньні канкрэтнай асобы. А ў яго ж ёсьць сям’я, дзеці, гэта глядзяць блізкія. Да таго ж асобнымі СМІ карцінка ствараецца для таго, каб паказаць, наколькі тут няправільна дзейнічаюць супрацоўнікі міліцыі».

На просьбу «Свабоды» вядомы праваабаронца зь Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйла пракамэнтаваў словы Алега Пякарскага пра законнасьць акцый апазыцыі:

«Тут гаворка ішла пра апошнія акцыі на Кастрычніцкай плошчы, калі людзі проста стаялі з партрэтамі зьніклых і палітвязьняў. Мы неаднаразова казалі, што гэтыя дзеяньні не падпадаюць пад артыкул 13 Закону аб масавых мерапрыемствах. Людзі з партрэтамі ў руках — гэта не пікет, які патрабуе дазволу, а інфармаваньне грамадзтва, напамін пра пэўных асобаў. Калі супрацоўнікі міліцыі перашкаджаюць такім людзям, яны парушаюць 35 артыкул Канстытуцыі Беларусі. Дарэчы, у Беларусі былі прэцэдэнты, калі суд прызнаваў, што чалавек з партрэтам — гэта не пікет».

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .