Часовы павераны Эстоніі ў Беларусі трапіў у сэкс‑скандал
Эстонскія СМІ паведамляюць, што часовы кіраўнік дыпмісіі гэтай краіны ў Мінску Хары Лахтэйн падаў у адстаўку ў сувязі з сэксуальным скандалам. 20‑гадовая жыхарка беларускай сталіцы абвінаваціла дыпламата ў дамаганнях. Міністэрства замежных справаў прыняло ягонае прашэнне аб адстаўцы.
Вечарам у панядзелак беларуска даслала ананімны ліст у розныя арганізацыі, а таксама інфармацыйныя агенцтвы, дзе апісвае сутнасць справы.
Да ліста прыкладаўся дадатак з фотаздымкамі, дзе выяўлены Лахтэйн з рознымі жанчынамі ў рэстаранах. На некаторых мужчына трымае сваіх спадарожніц за грудзі.
У лісце было пазначана, што з эстонцам дзяўчына пазнаёмілася дзесьці год таму, пасля ж «стала ахвярай яго сэксуальных дамаганняў». У знак падзякі дыпламат нібыта зрабіў дзяўчыне, а таксама яе сяброўкам, шэнгенскія візы.
Дырэктар рэстарана «Госці», дзе адпачываў Лахтэйн, Любоў Сачыўка кажа, што сапраўды на мінулым тыдні ў іх з’яўляўся дыпламат у суправаджэнні чатырох дзяўчат. Тым не менш, па словах Сачыўка, эстонец з’ехаў з рэстарана адзін.
Міністр замежных справаў Эстоніі Урмас Паэт зазначыў, што рашэнне аб адстаўцы — «свабодны выбар Лахтэйна». Што тычыцца фатаграфій, то ён кажа, што яшчэ нічога не даказана.
Падобны кампрамат ужо неаднаразова ўсплываў на іншых дыпламатаў, што працавалі ў Беларусі. Звычайна такія скандалы інспіруюцца спецслужбамі.
Падзяліцца навіной: 13 каментароў Варган напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 20:27 Во дык ахвяра. Калі такая - вэк у міліцыю. Часова павераныя ня маюць права самастойна ладзіць сваё прыватнае жыцьцё? палітолаг з Палесся напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 20:38 Яшчэ адна агентка 90-60-90 Я б узгадаў іншыя прыклады такіх скандалаў. 123 напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 21:02 Очередная подстава... :) напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 21:33 Treba adnak pryznać, shto "zhyharka" vielmi klasnaja ;) Biełaruskija dziauchaty - adnyja z samyh prygozhyh u sviecie. Moj sjabr pajehau u Biełaruś rabić zdymki "kashtounasci" - 70% zdymkau, jakija pryvieu nazad u Polshchu, geta byli zdymki dziauchat na vulicah :) Вожык напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 22:10 памойму мантаж стапудовы =) klv напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 22:20 На фота бачна, што дзяўчыне ўсё гэта падабаецца. dzjadulja напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 23:53 «20‑гадовая жыхарка беларускай сталіцы абвінаваціла дыпламата ў дамаганнях. ... З эстонцам дзяўчына пазнаёмілася дзесьці год таму, пасля ж «стала ахвярай яго сэксуальных дамаганняў»» ---> То бок, 10-рокавая дзяўчынка пазнаёмілася з дарослым дзядзькам, сябравала зь ім 10 рокаў, і некалі пад час гэтага сяброўства «сталася ахвяраю»? Гм... Гм...
Рэд. Вы ж няправільна прачыталі: там дзесьці, а не дзесяць. Петр напiсаў(ла) Жнiвень 25, 2010 у 1:13 фотошоп, вы что не видете? специально изменена цветопередача в некторых местах фото, да и рука его на груди не делает никакх складок на платье Мікола напiсаў(ла) Жнiвень 25, 2010 у 7:50 Стары вясковы жарабец папаўся на фотакамэры КДБ і прастытуткі. wint напiсаў(ла) Жнiвень 25, 2010 у 9:30 Neshta dypliamat navat i ne pasprabavau abaraniacca. :) Adrazu zh za listom padau u adstauku. Geta shmat ab chym kazha. :) Peuna baiausia kab neikiia bolsh cikavyia padrabiaznas'ci ne usplyli. Ой не магу... напiсаў(ла) Жнiвень 25, 2010 у 10:49 Хэ-хэ. Ды ўсе амаль замежныя дыплямата і бізнэсоўцы тутака займаюцца кабеляваньнем. Чуў ад аднаго венгра, што ён за тыдзень з 5 дзяўчатамі у Менску пераспаў! Тое адзіны добры артыкул нашага экспарту на Сусьветны Рынак )))) кінік напiсаў(ла) Жнiвень 25, 2010 у 10:51 "Звычайна такія скандалы інспіруюцца спецслужбамі". А куды глядзіць Беларускі экзархат? А дзе камісыя па этыцы начале з Чаргінцом? Пілігрым напiсаў(ла) Жнiвень 25, 2010 у 11:22 Анны Чэпман з яе, відавочна, не атрымалася, але старалася яна дзеля аналагічнай структуры. Эстонец на супрацоўніцтва не згадзіўся, вось і атрымаў за гэта. Здымкі, відаць па ўсім, зроблены не ў адзін дзень, значыць пасла "паслі", калі можна так сказаць. Зразумела тут адно: такімі сканадламі наладзіць адносіны з суседзямі не ўдасца... Дадаць каментар (прэмадэрацыя)
Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з .
Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.
Iмя *запомніць мяне васямнаццаць дзевяць адзінаццаць сем нуль *Апошнія ў рубрыцы
Навіны днягалоўнаевідэа на сайцефотарэпартажыСамае чытанае
Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!
Протезирование Зубов, Имплантация: протезирование зубов спб. Протезирование зубов в Москве.
Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.