Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Чарнобыльская зона паступова ачышчаецца? Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Чарнобыльская зона паступова ачышчаецца?

19.03.2010 23:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Іна Студзінская

У адпаведнасьці з пастановай Савета Міністраў, з 10 лютага 2010 года агульная колькасьць забруджаных радыяцыяй населеных пунктаў паменшылася на 211. А выдаткі на пераадоленьне наступстваў Чарнобыльскай катастрофы ў дзяржбюджэце на 2010 год скараціліся на 24%. Няўжо радыяцыя больш не пагражае беларусам?

Забруджанасьць тэрыторыі вызначаецца наяўнасьцю ў глебе радыенуклідаў цэзію-137, стронцыю-90 альбо плютонію-238, 239, 240. Яшчэ паказьнікі — доза апраменьваньня, якая перавышае умоўна дапушчальную, немагчымасьць атрымліваць адносна чыстую прадукцыю. У залежнасьці ад гэтых складнікаў тэрыторыя дзеліцца на тры зоны: з пэрыядычным радыяцыйным кантролем, зону з правам на адсяленьне і зону з наступным адсяленьнем. У новым пераліку шмат населеных пунктаў пераведзены ў зону з меншай забруджанасьцю, некаторыя наагул выключаныя. На якім узроўні прымаецца рашэньне, якія дакумэнты і матэрыялы улічваюцца — застаецца таямніцай.

Чыноўнікаў такія пытаньні абураюць:

«Урад прымае рашэньне. На самым высокім узроўні. Ёсьць Закон аб прававым рэжыме тэрыторыяў, што падвергліся радыеактыўнаму забруджваньню ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Там вызначана, што такое зоны. У вызначэньнях зоны ёсьць крытэры, шчыльнасьць забруджваньня глебы тэрыторыяў радыенуклідамі, сярэднегадавыя дозы апраменьваньня».

Урач-пэдыятар з Буда-Кашалёва Валянціна Стральнікава, якая зь першых дзён пасьля аварыі сур’ёзна вывучае праблему, кажа:

У нас уся Беларусь забруджаная.«Ні на адным узроўні вы тлумачэньняў не атрымаеце. Тэкст гэтай пастановы не рассылаецца, прачытаць, што там напісана, нельга. Мы ня маем дакумэнта, у райвыканкаме няма, у цэнтры гігіены і эпідэміялёгіі дакумэнта няма. Даведзена толькі рашэньне: вось гэтыя тэрыторыі здымаюцца, і усё. Людзі незадаволеныя. І не зразумела, чаму перавялі. Лічыцца, што тут гама-фон стаў ніжэй».

Член-карэспандэнт Акадэміі навук, ліквідатар Іван Нікітчанка перакананы:

«Тэрыторыя ня стала чысьцей. Яна як была, так і засталася забруджаная. У нас уся Беларусь забруджаная. І людзей трэба ратаваць. Урад гэта не разумее, гэта бязглузьдзіца».

Карэспандэнтка: «У прынцыпе, гэтыя 211 населеных пунктаў не маглі ачысьціцца раптоўна?»

«Ніколі не ачысьцяцца, таму што ізатопы не зьнікаюць, яны пераходзяць з аднаго ў іншы хімічны элемэнт. Але радыеактыўнымі яны застаюцца усё адно. І сумарная радыяцыя ня зьменшылася ніколькі. Перакрочыла ў іншую клетачку табліцы Мендзялеева».

Старшыня Беларускага сацыяльна-экалягічнага саюзу «Чарнобыль», пісьменьнік Васіль Якавенка распавёў:

«Нядаўна прыслалі мне інтэрвію зь лясьнічым зь Веткаўскага раёна. Ён з радасьцю паведамляе, што некаторыя тэрыторыі ужо вызваліліся ад радыяцыі, Вось у іх 2 кюры на квадратны кілямэтар толькі. Тым часам, гэта тая ж малая доза радыяцыі, якая шкодная. ПА-другое, лясьнічы ня улічвае, што тэрыторыя Веткаўскага раёна забруджана таксама плютоніем, а плютоній, калі распадаецца паціху пераходзіць у амэрыцый, яшчэ больш грозны элемэнт. І калі тыя амаль 200 пунктаў „вызвалілі“ у двукосьсі, перавялі ў іншы сьпіс, у тым ліку і горад Мазыр, гэта ня азначае, што там няма радыяцыі».

Плютоній, калі распадаецца паціху пераходзіць у амэрыцый, яшчэ больш грозны элемэнт.У Берасьцейскай вобласьці з зоны з правам адсяленьня 30 вёсак зараз пераведзены ў зону з кантролем, а 19 населеных пунктаў і Давыд-Гарадок наагул вынесеныя з забруджанай зоны. Жыхар Давыд-Гарадку Раман Пышняк распавёў:

«Старшаклясьнікаў у школах месяц таму перасталі бясплатна карміць. А радыяцыя — хто яе ведае, якая яна тут. Ніякага кантролю тут даўно няма. Нічога нідзе не гаворыцца, ніякіх дазымэтраў ні ў крамах, ні на рынку. Ні разу ня бачыў, каб мералі. І ў Століне я ня бачыў, каб хоць таблё якое было з узроўнем радыяцыі, дазімэтрычнымі дадзенымі, ці якія прадукты небясьпечныя. Такога няма. Нічога не нагадвае пра радыяцыю, ніякіх знакаў няма ў нас».

Фінансаваньне выдаткаў на пераадоленьне наступстваў катастрофы на АЭС сёлета істотна зьнізілася — на 24%. Жыхарам многіх цяпер ужо былых забруджаных населеных пунктаў давядзецца разьвітацца з ільготамі, якіх і так заставалася па мінімуму — яны мелі пераважнае права на залічэньне ў ВНУ, сярэднія спэцыяльныя установы, ПТВ, ім гарантавалася права на інтэрнат. Цяжарныя жанчыны крыху раней маглі пайсьці ў дэкрэтны адпачынак. Грашовыя выплаты, кампэнсацыі даўно ужо адмененыя.

Увогуле, пра Чарнобыль сталі узгадваць хіба што ў красавіку, у чарговую гадавіну аварыі. Васіль Якавенка адзначае яшчэ адну асаблівасьць:

«Радыяцыя, якая ляжала ў Чарнобыльскай зоне, яна расплылася, расьцягнулася па усёй краіне. Зараз нельга сказаць, дзе забруджана, дзе не забруджана. Дык ніхто ж зараз дасьледаваньняў не праводзіць! Вось у чым бяда. Мы ня ведаем рэальнай сытуацыі з радыяцыяй па рэспубліцы. Такое абыякавае стаўленьне да радыяцыі ў народа. А небясьпека ня зьнізілася».

Згодна з Законам аб прававым статусе тэрыторый, пералік забруджаных населеных пунктаў павінен пераглядацца не радзей аднаго разу ў 5 гадоў. Папярэдні пералік пачаў дзейнічаць ў 2005 годзе. Пасьля гэтага ў яго 3 разы ўносілі зьмены, і выключылі яшчэ тры дзясяткі населеных пунктаў. Сёлета выключылі яшчэ 211 — ціха, без абмеркаваньня, без усялякіх экспэртызаў і прыцягненьня увагі грамадзкасьці.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .