Цана на газ для Беларусі ў другім квартале 2008 года складзе 128 долараў за тысячу кубаметраў. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік кіраўніка Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Расіі Андрэй Белавусаў 21 сакавіка ў Мінску.
«Цана будзе 128 долараў», — сказаў ён і зазначыў, што на пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы гэтая тэма не абмяркоўвалася.
Паводле слоў А.Белавусава, названая сума адпавядае ўстаноўленай формуле разліку цаны на пастаўкі расійскага газу ў Беларусь. На першы квартал 2008 года цана за расійскі газ для Беларусі была ўстаноўлена ў 119 долараў за тысячу кубаметраў.
«Цана на пастаўкі расійскага газу ў Беларусь у рамках формулы будзе нязменнай», — падкрэсліў А.Белавусаў.
БелаПАН
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.