Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Ці зьнялі санкцыі з прадпрымальніцы Л.Рэзановіч? Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Ці зьнялі санкцыі з прадпрымальніцы Л.Рэзановіч?

12.04.2008 15:07 - Крыніца: Радыё Свабода

12.04.2008 14:43

ДАІ Берасьця забараніла здымаць з уліку індывідуальнай прадпрымальніцы Любоў Рэзановіч ейны бус, матывуючы тым, што на яго накладзены арышт.


Прадпрымальніца сьцьвярджае, што арышт быў адменены яшчэ ў 2005 годзе.

Любоў Рэзановіч вядомая тым, што ў 2005 годзе трымала галадоўку разам з калегамі-прадпрымальнікамі супраць дзеяньняў падатковай інспэкцыі. Інспэцыя прымушала некаторых берасьцейскіх прадпрымальнікаў, што маюць ліцэнзію на пасажырскія перавозкі, сплаціць рэспубліканскі збор за выкарыстаньне ўвезеных на тэрыторыю Беларусі аўтамабіляў у камэрцыйных мэтах.

Гэты збор быў усталяваны на падставе ўказу Аляксандра Лукашэнкі №140 у красавіку 2004 году, аднак у падатковых інспэкцыях палічылі, што ён тычыцца й тых прадпрымальнікаў, што ўвезьлі свае аўтамабілі з-за мяжы значна раней.

Тады галадоўка прыпынілася пасьля таго, як мясцовыя ўлады паабяцалі зьняць санкцыі з прадпрымальнікаў. Яшчэ пазьней, у 2007 годзе, указ №140 наагул быў адменены.

Сёлета Любоў Рэзановіч вырашыла закрыць дзейнасьць індывідуальнага прадпрымальніка і прадала адзін з бусаў. Калі новая ўладальнніца прыйшла ў ДАІ, каб зьняць яго з уліку, там ёй аб’явілі, што на бус накладзены арышт і што Л.Рэзановіч павінна сплаціць дзяржаве штраф.

У панядзелак Любоў Рэзановіч зьбіраецца ў падаткавую інспэкцыю з тым, каб удакладніць, ці зьнялі зь яе накладзеныя ў 2005 годзе санкцыі.
 

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Диски Replica. Круглосуточно - replica rolex. Заказ швейцарских часов. Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .