Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Ці спыніцца ціск на Незалежны прафсаюз “Азоту”? Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Ці спыніцца ціск на Незалежны прафсаюз “Азоту”?

04.03.2010 05:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Ціск на Незалежны прафсаюз на прадпрыемстве “Гродна Азот” часова прыпыніўся. Чатыры актывісты прафсаюзу падалі скаргі ў пракуратуру на тое, што іх прымушаюць выйсьці з арганізацыі. У ёй цяпер засталося менш за сто чалавек. Яны правялі сход, на які зь Менску прыехалі падтрымаць іх старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук і кіраўнік Беларускага незалежнага прафсаюзу Васіль Корабаў.

Сябры Незалежнага прафсаюзу “Азоту” абмеркавалі сваё становішча. Генадзь Грынкевіч гаварыў пра стаўленьне да прафсаюзу з боку Ігара Жыліна — новага дырэктара, які быў запрошаны кіраваць “Азотам” з Расеі.

Грынкевіч: “Пры першых нашых сустрэчах з генэральным дырэктарам ён быў сапраўды чалавекам бізнэсу. Яго не цікавіла — хто ў якім прафсаюзе. Ён тады быў шчыры. Цяпер сытуацыя зьмянілася, не па ягонай волі. Значыцца, быў ужыты на яго канкрэтны ціск, і ціск моцны. Раз ён, чалавек, які ня бачыць апроч бізнэсу нічога, раптам убачыў арганізацыю, якая “перашкаджае”, “пляму”, — гэта зусім ня проста так”.

На сходзе.Сяргей Ліпніцкі лічыць, што гутаркі прафсаюзьнікаў з дырэктарам “Азоту” пакуль нічога рэальна не зьмянілі:

“Ніякай палёгкі мы не атрымалі. Што яны нам кажуць — аптымізацыя вытворчасьці, колькасьці людзей. Што я зараз скажу — Антусевіч застанецца, а таго — “нахрэн”! Як я буду дзяліць людзей?! Гэты — добры, а гэты — дрэнны?! Уяўляеце, куды прафсаюз трапіць? Але я лічу, што цяпер галоўнае пытаньне — як абараніць гэтых людзей, якія апынуліся “пад мячом”.

Намесьнік старшыні незалежнага прафсаюзу “Азоту” Андрэй Ханевіч:

“Давайце аддзелім мух ад катлет. Генэральны — ён сам па сабе, а нашыя начальнічкі — самі па сабе. Ён зь іншай краіны да нас прыйшоў, ён ведае, што ў любы момант — узяў і саскочыў, а гэтыя застануцца тут”.


Старшыня Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук станоўча ацэньвае тое, што прадстаўнікі Незалежнага прафсаюзу “Азоту” зьвярнуліся ў пракуратуру:

“Што ім рабіць? Таму што калі раней не было факту, бо не было прозьвішча, цяпер прозьвішча ёсьць. Гэты злашчасны начальнік цэху “ўліп”. Ім жа ніхто не дае пад расьпіску — ідзі прымушай выходзіць зь Незалежнага прафсаюзу. Што ім цяпер рабіць? Пракуратура павінна праявіць сябе. Паглядзім, мы ілюзіяў ня маем, але для нас любы вынік — ёсьць вынік. Тым горш для іх, калі яны сказалі, што недагледзелі, не даказана. Тады гэта — прысуд для заканадаўчай сыстэмы краіны. Усё. Чалавек даў паказаньні, рэакцыі ніякай”.

Васіль КорабаўКіраўнік Беларускага незалежнага прафсаюзу Васіль Корабаў сустракаўся з генэральным дырэктарам “Азоту” . Што думае спадар Корабаў наконт ціску на сябраў Незалежнага прафсаюзу прадпрыемства?

Корабаў: “Ціск, я думаю, ня будзе спынены да тых часоў, пакуль ня будзе адказаў на тыя заявы, што паступілі ў пракуратуру. Можа, тады яны павернуцца тварам, але не да людзей, да закону. А тое, што адбываецца, яно адбываецца цягам апошніх чатырох гадоў. Мы чулі, як на зьезьдзе ФПБ выступаў прэзыдэнт краіны, і гэта было ў сродках інфармацыі потым агучана — што ніякіх незалежных прафсаюзаў у нас ня будзе. Гэты ціск пачаўся з канца 2005 году на ўсіх прадпрыемствах”.

На “Гродна Азоце” працуюць прыблізна сем тысяч чалавек, гэта самае буйное прадпрыемства ў Гарадзенскай вобласьці. У якасьці сыравіны ўжывае прыблізна дзесяць адсоткаў ад усяго прыроднага газу, які выкарыстоўвае Беларусь. Выпускае аміяк, карбамід, капралактам, вадкія азотныя ўгнаеньні, мэтанол, сэрную кіслату, біяпаліва, тавары бытавой хіміі.


На здымках: Аляксандар Ярашук; Васіль Корабаў; удзельнікі сходу.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .