Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Ці павысіцца плата за энэргарэсурсы? Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Ці павысіцца плата за энэргарэсурсы?

10.04.2008 11:00 - Крыніца: Радыё Свабода

10.04.2008 09:09

У Беларусі падрыхтавана прапанова аб падвышэньні кошту жыльлёва-камунальных паслугаў прыблізна на тры даляры за кошт павялічэньня тарыфу на энэргарэсурсы для насельніцтва.


Нагадваем, што Аляксандар Лукашэнка абяцаў, што сёлета тарыфы на паслугі жыльлёва-камунальнай сфэры ня будуць падвышаныя больш чым на 5 даляраў. Але гэты ліміт падвышэньня быў вычарпаны ўжо ў першым месяцы году. Наколькі могуць падвысіцца кошты на энэргію цягам гэтага году? На гэтае пытаньне адказвае эканаміст Міхал Залескі

Цыганкоў: “Міхал, калі ў пачатку году ўлады абяцалі, што сёлета тарыфы на паслугі ЖКГ не павялічацца больш чым на 5 даляраў за ўвесь год – вы і паверылі?”

Міхал Залескі

Залескі:
“Не, ня верыў, і нават сказаў у адным з інтэрвію, што гэта не атрымаецца. Бо выбраць адразу ўсё... я яшчэ пра малпаў узгадаў, якія папрасілі, каб ім адразу ўсе арэхі за дзень далі, а ўвечары яны сталі прасіць яшчэ. Гэтак і беларуская ўлада – выбрала адразу ўсё, і думалі, што ім больш “есьці” не захочацца да канца году. Захацелася...”

Цыганкоў: “Ці можна спрагназаваць, якімі тэмпамі будуць расьці тарыфы цягам году?”


Залескі: “Я так думаю, паколькі інфляцыя выйдзе каля 15-17 працэнтаў у год (можа быць і 20, калі горай справы пойдуць, бо ва ўсім сьвеце сытуацыя фінансавая пагаршаецца) – то гэтымі 3 далярамі не абмяжуюцца. Будзе яшчэ адно падвышэньне, напэўна. перад пачаткам ацяпляльнага сэзону, пасьля выбараў. І ў выніку, за год мы будзем мець павышэньне на 11-12 даляраў замест абяцаных 5. Абгрунтаваньне палітычнае, маральнае і любое іншае заўсёды ўлада знойдзе – ёсьць управа ідэалёгіі, і яны нешта прыдумаюць”.

Цыганкоў: “Надыходзячае падвышэньне неназваны чыноўнік тлумачыць тым, што неабходна кампэнсаваць рост цэнаў на расейскі газ. Але пакуль цана на газ для Беларусі даволі лагодная. Што будзе, калі (на думку большасьці экспэртаў) з Новага году газ для Беларусі будзе каштаваць за 200 даляраў?”

Залескі: “Той, хто хоча – шукае магчымасьці. А хто ня хоча – шукае прычыну. Вось знайшлі прычыну. Але – кошты на газ павышаюцца ва ўсім сьвеце, яны прывязаныя да цаны на нафту. Нафта перайшла за 100, газ перайшоў за 300, і будзе расьці надалей.

Далей. Беларусь жыве не па рынкавых цэнах. Мы не плацім за газ так, як палякі, літоўцы, немцы, усе астатнія. Нам ёсьць пэўныя льготы. Дык замест таго, каб перабудоўваць унутры саму галіну энэргетыкі, камунальную сфэру – нам укручваюць адно: трэба больш плаціць. Гэта будзе проста раскрутка інфляцыі – вытворчасьці гэта павышэньне нічога ня дасьць”.

 

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Каментары

29.01.2012 00:37 - Kalea

Never seen a bteter post! ICOCBW

29.01.2012 09:37 - yizymebg

e6LxNX skdqltjsvhla

30.01.2012 08:45 - hfgwazjo

WrPKeO , [url=http://owqlgswdqsgy.com/]owqlgswdqsgy[/url], [link=http://mzmnskmajoem.com/]mzmnskmajoem[/link], http://epeedfrbnqks.com/

31.01.2012 08:45 - cdlmyt

oezZKY bcliymjizxpz


  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



7 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

джинсы в нашей компании большой выбор джинсы Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .