Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Былы судзьдзя Гары Паганяйла: “А хто будзе выяжджаць на трупы?” Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Былы судзьдзя Гары Паганяйла: “А хто будзе выяжджаць на трупы?”

04.03.2010 19:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Алег Грузьдзіловіч

Вядомы праваабаронца, былы судзьдзя Гары Паганяйла пракамэнтаваў указ № 99 Аляксандра Лукашэнкі. Паводле гэтага ўказу скасоўваецца вайсковая пракуратура ў Памежнай службе, Ваенна-паветраных сілах і Супроцьпаветранай абароне, а таксама рэфармуецца структура сьледзтва ў пракуратуры. У прыватнасьці, некаторыя функцыі забіраюць ад раённай пракуратуры.

«Хто будзе цяпер на труп выяжджаць? Як правіла, выяжджаў на агляд трупа сьледчы раённай пракуратуры. Ён пачынаў першыя дзеяньні па замацаваньні сьлядоў злачынства. Калі цяпер такія справы ў маштабах раёну пяройдуць да сыстэмы МУС — гэта добра ці дрэнна? З аднаго боку, быццам нічога дрэннага няма. Сёньня прыблізна адзін узровень сьледчых як з органаў пракуратуры, гэтак і МУС, КГБ, ДФР. Цяпер спэцыялізацыя, якая прадугледжвалася раней, магчыма, ня так і патрэбная. Сьледчых рыхтуюць спэцыялізаваныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, раз на 5 гадоў яны павышаюць кваліфікацыю ў адпаведных навучальных установах. Акрамя таго, існуе ведамасная сыстэма падвышэньня кваліфікацыі. Таму, магчыма, гэта проста патрэба перагледзець структуры органаў пракуратуры. Пакуль новая сыстэма не праявіла сябе, я ня бачу ў ёй сур’ёзнага нэгатыву. Пабачым, як праявіць», — пракамэнтаваў новы ўказ Гары Паганяйла.

Паводле Гары Паганяйлы, адмова ад асобных органаў вайсковай пракуратуры ў Памежнай службе, войсках ВПС і СПА — гэта не адмова ад пракурорскага нагляду ўвогуле, а толькі перадача гэтых функцый Вайсковай пракуратуры, якая захоўваецца.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .