Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Былога ізраільскага амбасадара ў Беларусі выклікалі на допыт у паліцыю Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Былога ізраільскага амбасадара ў Беларусі выклікалі на допыт у паліцыю

02.03.2010 19:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Былы амбасадар Ізраілю ў Беларусі, а цяпер супрацоўнік ізраільскага МЗС Зэеў Бэн-Ар’е (да эміграцыі з СССР — Уладзімер Фланчык) быў дапытаны сьледчымі аддзелу па барацьбе з махлярствам у сувязі з падазрэньнем у стварэньні перашкодаў сьледзтву, ашуканстве, парушэньні грамадзкага даверу і парушэньні рэжыму працы з сакрэтнымі дакумэнтамі.

Сёньня па гэтай жа справе быў дапытаны кіраўнік МЗС Ізраілю Авігдор Лібэрман, мясцовыя СМІ.

Паводле прэсавай службы паліцыі, справа зьвязаная з сакрэтным зваротам міністэрства юстыцыі Ізраілю ў 2008 годзе да праваахоўных структураў Беларусі з просьбай аказаць падтрымку ў расьсьледаваньні супраць Лібэрмана. Гэты дакумэнт са строга канфідэнцыйнай інфармацыяй быў перададзены адпаведным адрасатам. Аднак ізраільскаму амбасадару ў Менску ўдалося скапіяваць яго і азнаёміць зь ім самога Лібэрмана, калі той прыяжджаў у Беларусь у кастрычніку 2008 году. Паведамляецца, што Бэн-Ар’е ужо прызнаў сябе вінаватым у службовым злачынстве.

Як адзначае прэсавая служба ізраільскай паліцыі, цяпер сьледчымі таксама правяраецца інфармацыя адносна ўдзелу Лібэрмана ў кар’ерным прасоўваньні Бэн-Ар’е. Пасьля дыпляматычнай службы ў Менску ён заняў пасаду дарадцы кіраўніка МЗС Ізраілю па сувязях з краінамі былога СССР і суправаджае міністра ў паездках па краінах СНД.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .