Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Буйныя штрафы за акцыю салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Буйныя штрафы за акцыю салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам

11.03.2010 17:35 - Крыніца: Хартыя'97

Буйныя штрафы за акцыю салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам

У Партызнаскім судзе Менска асудзілі актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», затрыманых учора за пікет у падтрымку палітвязняў.

Максім Вінярскі, Паліна Кур’яновіч і Паліна Дзьякава былі затрыманыя міліцыяй і правялі ноч за кратамі ў турме на вуліцы Акрэсціна ў Менску. Сёння яны былі дастаўленыя ў суд Партызанскага раёна. Актывістаў абвінавацілі ў парушэнні артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне заканадаўства аб вулічных акцыях і пікетаванні), паведамляе сайт .

Суддзі Чатвяркова і Барысёнак прысудзілі актывістаў да буйных штрафаў: Паліну Кур'яновіч - 1 мільёну 50 тысячам рублёў, Паліну Дзьякаву 1 мільёну 325 тысячам рублёў, Максіма Вінярскага - 700 тысяч рублёў.

Нагадаем, што актывісты «Еўрапейскай Беларусі» правялі ўчора ў Менску акцыю ў падтрымку палітвязняў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі, працэс па справе якіх пачаўся ўчора ў Вярхоўным судзе. Нягледзячы на тое, што апазіцыянеры былі затрыманыя раніцай 10 сакавіка, іх судзілі толькі 11 сакавіка - ноч яны правялі ў турме на Акрэсціна.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .