Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Брынцалаў прыйшоў у Беларусь Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Брынцалаў прыйшоў у Беларусь

17.08.2010 19:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  БелаПАН Беларусь заключыла інвэстыцыйную дамову з прыватным прадпрыемствам "МСП-Ойл" аб будаўніцтве беларуска-расейскай кампаніяй "Ферэйн" фармацэўтычнага прадпрыемства ў Менску.

Мяркуецца, што на базе новага прадпрыемства будуць выпускаць аналягі замежных лекаў.

Адпаведная пастанова Савета міністраў прынятая на падставе ўказу прэзыдэнта № 549 ад 16 лістапада 2009 года.

Згодна з указам, кампаніі "Ферэйн", якая належыць расейскаму бізнэсоўцу Уладзімеру Брынцалаву, перададзена фармацэўтычнае прадпрыемства "Дыалек" (Менск) з наступным будаўніцтвам на яго тэрыторыі новага завода.

Пры гэтым з "Дыалека" цалкам сьпішуць усё запазычанасьці перад бюджэтам для перадачы "Ферэйн" у якасьці маёмаснага комплексу. Беларусь у выніку атрымае 25% акцый плюс адна акцыя "Ферэйн".

Менскім гарвыканкаму і аблвыканкаму рэкамэндавана вызваліць "Ферэйн" ад мэтавых збораў у частцы прыбытку, атрыманай пры перадачы маёмаснага комплексу.

Упершыню аб намерах Брынцалава наладзіць фармацэўтычную вытворчасць у Беларусі загаварылі пасьля яго сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у красавіку 2008 года. "Беларусь зацікаўленая ў тым, каб кампанія "Ферэйн" разьвівала сваю вытворчасць у рэспубліцы", — заявіў тады А.Лукашэнка. Аб'ём інвэстыцый мяркуецца на ўзроўні 100-120 мільёнаў даляраў, прычым палову сродкаў у праект павінен быў ўкласці расейскі бізнэсовец.

Пад дасягнутыя дамоўленасьці кампанія "Ферэйн" атрымала падатковыя прэфэрэнцыі, аднак у канцы кастрычніка 2008 года праект быў замарожаны. У якасьці афіцыйнай прычыны быў названы глябальны фінансавы крызіс.

Некаторыя аналітыкі тлумачылі адмову Брынцалава ўдзельнічаць у праекце тым, што ў той час Менск ня мог гарантаваць яму як стратэгічнаму інвэстару ільготныя ўмовы працы на беларускім рынку. Указ № 549 быў выдадзены прэзыдэнтам толькі праз год, у лістападзе 2009-га.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



7 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Подушки холлофайбер купить Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .