Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Браты Скрабцы, генэрал Фралоў і сорак прыхільнікаў яднаньня з Расеяй Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Браты Скрабцы, генэрал Фралоў і сорак прыхільнікаў яднаньня з Расеяй

04.04.2008 23:11 - Крыніца: Наша Ніва

У Менску, у Парку Дружбы народаў, пачаўся мітынг у падтрымку аб'яднаньня народаў Беларусі і Расеі. На акцыю сабралася пакуль 30-40 чалавек. Сярод іх: браты Скрабцы, генерал Валер Фралоў, намесьнік старшыні Партыі камуністаў Беларусі Алена Скрыган ды інш.

Удзельнікі акцыі трымаюць расьцяжкі: "Свабоду Казуліну" і "Россия, дай отдохнуть от АГЛ". Ёсьць бел-чырвона-белыя сьцягі з ружай (сымболіка БСДП) і расейскія дзяржаўныя.

Грае музыка. Гучаць песьні з рэпэртуара Віктара Цоя і "Акіяна Эльзы". Традыцыйнае пытаньне журналістаў: "А чаму не даюць цукерак?", застаецца пакуль без адказу :)

На акцыі прысутнічае таксама паўтара дзясятка журналістаў.

Настрой ва ўсіх бадзёры, пазытыўны.

Нагадаем, што пасьля мітынгу павінен пачацца канцэрт у знак салідарнасьці з палітвязьнямі.

***

18:35 Падышоў міліцыянт і папрасіў згарнуць расьцяжкі і схаваць сьцягі, паколькі яны не перадаюць сутнасьці заяўленага мерапрыемства -- яднаньня з Расеяй. Што праўда, расьцяжкі схавалі.

Зьявіўся Сяргей Скрабец са сьцягам Тыбэту.

18:38 Пачаўся мітынг. Людзей паболела. За выняткам журналістаў, у Парку Дружбы народаў -- 50 чалавек. Але сярод іх хапае мінакоў, якія зь цікавасьцю назіраюць за сюжэтам акцыі.

18:44 Першым выступіў Сяргей Скрабец. Ён працытаваў спачатку словы БТ, якое колісь сказала, што ў Беларусі няма разумных палітыкаў, якія выступаюць за інтэграцыю з Расеяй.

«Няпраўда, — сказаў Скрабец, — яны тут, на гэтым мітынгу».

Таксама ён прапанаваў Лукашэнку і ўраду выбачыцца перад народам Расеі, перад Пуціным і Мядзьведзевым за той, бруд, які ліецца на Расею з прапагандысцкіх каналаў.

Генэрал Валер Фралоў у сваім выступе згадаў, як добра жылося беларусам пры СССР, што БССР была тады ў прывілеяваным становішчы. А незалежнасьць звалілася ў 1991 г. нечакана і дзякуючы Расеі, — сказаў генэрал. Ён таксама заўважыў, што летась на аналягічным мітынгу было толькі 12 чалавек. "Цяпер нас у некалькі разоў болей, а пра год будзе яшчэ болей".

18:51Генэрал Бокаў, што выступаў наступным, адразу заявіў, што яму сорамна выступаць пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, што лунаюць ля сцэны.

"Гэта сьцягі паліцаяў і здраднікаў", — заявіў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Ён заклікаў маладых людзей пакінуць сцэну з нацыянальнымі штандарамі. Моладзь у адказ гукае: "Ганьба" і "Жыве Беларусь", але сыходзіць.

Генэрал Бокаў таксама назваў сёньняшню нацыянальную апазыцыю эсэсаўскімі недабіткамі і заявіў, што Партыя камуністаў беларуская выступае за інтэграцыю з Расеяй.

Генэрал Фралоў паспрабаваў выбачыцца перад моладзьдзю за зьнявагу нацыянальных сымбаляў.

Журналісты паціху пачынаюць пакідаць "мерапрыемства".

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



7 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .