Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Брат Курманбека Бакіева знаходзіцца ў Беларусі Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня
8910111213141516171819202122232425262728293031
PDF версiяУвайсці на сайт

альбо

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.

  Дадаць каментар

Брат Курманбека Бакіева знаходзіцца ў Беларусі

07.08.2010 17:40 - Крыніца: Наша Ніва

Брат зрынутага прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева знаходзіцца ў Беларусі. З такой заявай выступіў кіраўнік Дзяржслужбы нацыянальнай бяспекі Кыргызстана Кенешбек Душабаеў 5 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Бішкеку.

«Жаныбек Бакіеў, паводле нашых звестак, знаходзіцца каля старэйшага брата — былога прэзідэнта Кыргызстана», — заявіў Душабаеў інфармацыйнаму агенцтву 24.kg.

Гэта ўжо не першая падобная заява ўлад Кыргызстана. Нагадаем, 7 ліпеня віцэ-прэм’ер часовага ўрада Азібек Бекназараў паведаміў журналістам, што афіцыйны Бішкек звярнуўся у Інтэрпол з просьбай праверыць звесткі аб знаходжанні Жаныбека Бакіева на тэрыторыі Беларусі. «Кажуць, Жаныбека Бакіева бачылі на прэс-канферэнцыі Курманбека Бакіева», — дадаў ён.

У Генеральнай пракуратуры Беларусі інфармацыю аб месцазнаходжанні брата Курманбека Бакіева БелаПАН каментаваць не сталі.

***

Курманбек Бакіеў з неафіцыйнай жонкай і двума малалетнімі дзецьмі знаходзіцца ў Беларусі з 19 красавіка па запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі. За гэты час ён тройчы даваў прэс-канферэнцыі. На апошняй, 23 чэрвеня, Бакіеў паведаміў: «Усе мае браты, за выключэннем аднаго, знаходзяцца за межамі Кыргызстана, дзе — я пакуль не буду гаварыць».

У маі кіраўнік часовага ўрада Роза Атунбаева падпісала дэкрэт аб пазбаўленні Курманбека Бакіева прэзідэнцкай недатыкальнасці на падставе крымінальнай справы, па якой ён абвінавачваецца ў арганізацыі забойстваў і злоўжыванні службовым становішчам. Генпракуратура Кыргызстана звярталася ў Генпракуратуру Беларусі з запытам аб выдачы Бакіева, але атрымала адмову.

Браты Бакіева абвешчаныя ў вышук па абвінавачанні ва ўчыненні цяжкіх злачынстваў, у тым ліку забойстваў.

Паводле звестак кіргізскіх крыніц, у Курманбека Бакіева пяцёра братоў. Вышэйзгаданы Жаныбек Бакіеў да змены ўлады займаў пост кіраўніка Службы дзяржаўнай аховы. Высокія дзяржаўныя пасты таксама займалі Каныбек і Марат Бакіевы. Яшчэ два браты Бакіева, Ахмат і Адыл, займаліся бізнесам.

Падзяліцца навіной:          0 каментароў       Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з .

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Iмя *запомніць мяне шаснаццаць сямнаццаць сямнаццаць пятнаццаць дванаццаць *Апошнія ў рубрыцы
Навіны днягалоўнаевідэа на сайцефотарэпартажыСамае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Жнiвень 2010г.
ПнАўСрЧцПтСбНд
Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .