04.04.2008 15:44
РЈ спэцыяльным паведамленьні консульскай службы амбасады Р—РЁРђ Сћ Менску зазначаецца, што цяпер грамадзяне Р—РЁРђ будуць прымацца ёю толькі РїР° запісе. Апрача таго Сћ консульскім аддзеле “палічылі неабходным часова спыніць прыём большасьці заявак РЅР° выдачу РІС–Р·С‹”.
Новыя патрабаваньні МЗС Беларусі аб скарачэньні штату у амбасадай ЗША названыя неабгрунтаванымі.
Амбасада аднавіла выдачу візаў толькі 1 красавіка пасьля 2-тыднёвага перапынку, зьвязанага са скарачэньнем напалову ліку амэрыканскіх дыпляматаў штату амбасады пад ціскам МЗС Беларусі.
У амбасадзе ЗША пакуль не ўдакладняюць, у якіх выпадках цяпер візы будуць выдавацца, у якіх не.
Палітык Аляксандар Дабравольскі, зыходзячы са свайго досьведу паездак за акіян паведаміў, што апазыцыя ніякіх льготаў пры атрыманьні амэрыканскіх візаў не мае, выконвае такія фармальнасьці, як і ўсе, абавязаная тлумачыць, што не зьбіраецца заставацца ў ЗША на стала.
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.