аўтар Радыё Свабода
Дамова аб бязьвізавым рэжыме для жыхароў памежных тэрыторый Беларусь і Латвія могуць падпісаць ужо у жніўні. Як раскзаў начальнік консульскага аддзелу беларускай амбасады ў Латвіі Алег Андрэеў, цалкам узгодненыя і ўсе пытаньні з латвійскім бокам, сур’ёзных разыходжаньняў у пазыцыях Менска і Рыгі няма.Беларусь і Латвія меліся падпісаць дамову раней, але была затрымка з тым, што мяжа праходзіць ня толькі з Латвіяй, але і з Эўразьвязам. Таму сьпярша трэба было атрымаць «дабро» ад Брусэля. Рашэньне са штаб-кватэры ЭЗ было станоўчым.
З латыскага боку ў зону візавага спрыяньня ўключаны другі па велічыні горад Даўгаўпілс, зь беларускага — тры раённыя цэнтры з прылеглымі населенымі пунктамі. Паўда, да падпісаньня міждзяржаўнага пагадненьня назвы гарадоў пакуль не агалошваюцца.
12 лютага пагадненьне пра бязьвізавы рэжым для жыхароў памежных тэрыторый Беларусь падпісала з Польшчай. Аднак парлямэнты абедзьвюх краінаў пакуль яго не ратыфікавалі. Таксама чакаецца падпісаньне аналягічнага дакумэнта зь Літвой.
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.