Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Бясплатныя абеды пры касьцёле Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Бясплатныя абеды пры касьцёле

01.03.2010 19:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

У Горадні сёньня адкрылася фотавыстава Аляксандра Саенкі. Здымкі вывешаны на сьцяне ў сталоўцы, дзе манашкі кормяць дзесяткі валацугаў. Бясплатныя абеды адбываюцца штодня некалькі апошніх гадоў пры Брыгіцкім касьцёле, іх фундуе каталіцкая дабрачынная арганізацыя «Карытас». Аўтар выставы сваю працу прысьвяціў абедзеным будням гэтых людзей.


Аляксандар Саенка працуе фотакарэспандэнтам у гарадзенскай рэгіянальнай газэце («Вечерний Гродно»). Але ў вольны час хочацца рабіць штось, адрознае ад працы ў газэце, нейкія дакумэнтальныя праекты, чым ён цяпер і займаецца, кажа Аляксандар. Ён зазначае, што ў яго атрымаўся фотарэпартаж, але здымаў ён яго доўга. Спачатку зрабіў выставу для калегаў-фатографаў, а затым вырашыў паказаць здымкі тым людзям, якія на іх адлюстраваныя.


Аляксандар тлумачыць: «Каб яны, седзячы за сталом, маглі бачыць на здымках свае твары. Можа быць, у іх штосьці зьменіцца ў душы, штось адчуюць, і дзякуй, што яны дапусьцілі мяне ў сваё жыцьцё, спачатку цяжка, паколькі спачатку яны ўсе адварочваліся. Але калі часта да іх ходзіш, яны бачаць у табе, груба кажучы, свайго чалавека, пачынаюць расказваць свае жыцьцёвыя гісторыі і даюць сябе фатаграфаваць».


Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .