Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай “Беласток-Полацак” Латышонка прэзэнтуюць у Горадні Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

“Беласток-Полацак” Латышонка прэзэнтуюць у Горадні

04.03.2010 06:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Сяргей Астраўцоў

4 сакавіка ў Горадні адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі гісторыка Алега Латышонка “Беласток-Полацак”. Аўтар сустрэнецца з чытачамі ў Таварыстве беларускай школы.

Выдавец кнігі Валер зазначае, што літаральна цягам году выйшлі чатыры кнігі Алега Латышонка. Летась гэта былі “Жаўнеры БНР”, “Нацыянальнасьць —беларус” і супольнае выданьне з Яўгенам Мірановічам “Гісторыя Беларусі з сярэдзіны ХVІІІ-га да пачатку ХХІ стагодзьдзя”. І вось цяпер зьявілася наступная кніга пад назвай “Беласток-Полацак”.

“Адкрывае том ягоны артыкул, які быў апублікаваны напачатку 1980-х гадоў у беластоцкім выданьні падпольнага руху “Салідарнасьць”. За гэты артыкул камуністычныя ўлады Польшчы распачалі супраць аўтара крымінальную справу і арыштавалі яго, тэрмін зьняволеньня доўжыўся восем месяцаў”.

Назва кнігі можа быць умоўнай, але таксама ў любым разе перадае яе зьмест.

Алег Латышонак тлумачыць:

“Гэта перш за ўсё мой сантымэнт, паколькі мой бацька лічыў сябе палачанінам, ён паходзіў з Шаркоўшчыны і быў перакананым крывічом і палачанінам, так мяне фактычна й выхоўваў. Так што ў мяне змалку неверагодны сантымэнт да Полацку, я любіў усё, што з Полацкам зьвязана, Усяслаў Чарадзей быў маім улюбёным героем”.

Зьмест сваёй новай кнігі “Беласток-Полацак” Алег Латышонак акрэсьлівае наступнымі словамі:

“Перш за ўсё, мая публіцыстыка пра Беласток, пра нашыя справы, таксама пра тое, як беластоцкі беларус бачыць Беларусь: яна для нас і родная, і часам дзіўная, нечаканая. Ёсьць яшчэ крыху пра белы сьвет, таму што я пісаў часам пра справы, якія далёка ад Беластоку і Беларусі дзеяліся”.

Валер Булгакаў, гаворачы пра Алега Латышонка як аўтара некалькіх новых кніг, зьвяртае ўвагу на наступную акалічнасьць:

“У Алега Латышонка ёсьць вялікая зацікаўленасьць Беларусьсю ў яе рэальным стане. Ён ня грэбуе часта прэзэнтаваць свае кнігі перад беларускімі чытачамі таксама ў правінцыі. Летась адбылося каля трыццаці прэзэнтацый з удзелам аўтара, прычым часамі ў надзвычай малых асяродках — у райцэнтрах, у мястэчках”.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .