Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Беларуская пракуратура дапытала Ўсхопчыка? Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Беларуская пракуратура дапытала Ўсхопчыка?

01.03.2010 21:36 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Ігар Карней

1 сакавіка літоўская генпракуратура паведаміла, што атрымала інфармацыю: беларускія пракуроры дапыталі Ўладзімeра Ўсхопчыка. Спадар Усхопчык, паводле літоўскіх пракурораў, 13 студзеня 1991 года аддаў загад страляць па бяззбройных людзях у Вільні. Выдаць яго Беларусь адмаўляецца.

Генпракуратура Літвы сьцьвярджае: атрыманыя зьвесткі пра тое, што «ствараюцца юрыдычныя перадумовы для зьмены кваліфікацыі злачыннай дзейнасьці ў злачынства супраць чалавечнасьці і ваенныя злачынствы». У такім выпадку нябудзе дзейнічаць 20-гадовы тэрмін даўніны, які сканчаецца ў наступным годзе.

«Адказы на такія пытаньні магчымыя толькі ў канцы расьсьледаваньня, — сказаў пракурор Раландас Тыліндзіс, адказваючы на пытаньне, ці могуць вынесьці завочны прысуд па гэтай справе. — Зараз сказаць, якім будзе канчатковае рашэньне, было б няўдзячнай справай, бо пракурор зьвязаны мноствам міжнародных і літоўскіх заканадаўчых актаў, якія абавязваюць шанаваць ня толькі прэзумпцыю невінаватасьці, але і захоўваць у таямніцы дасудовае расьсьледаваньне».

Генпракуратура ў сваім паведамленьні адзначае, што допыт Усхопчыка пасьля экстрадыцыі Міколаса Буракявічуса і Юозаса Ярмалавічуса — гэта адзін з найважнейшых выпадкаў, калі юрыдычнае супрацоўніцтва абяцае важкія зрухі ў справе 13 студзеня.

У пачатку студзеня 2010 году генпракуратура Беларусі даслала дакумэнт, у якім паведаміла, што ня мае намеру выдаваць Літве Ўсхопчыка і Юонене.

Беларуская генпракуратура заявіла, што «дзейнасьць падазраваных, якія кіраваліся законамі СССР, яна ацэньвае як імкненьне абараніць канстытуцыйны лад той дзяржавы і яе тэрытарыяльную цэласнасьць, і па гэтай прычыне ня можа аказаць прававую дапамогу».

МЗС Літвы ўручыў Беларусі ноту ў сувязі з тым, што генпракуратура адмовілася аказаць Літве дапамогу ў расьсьледаваньні справы 13 студзеня. Літва хоча прыцягнуць да адказнасьці грамадзян Беларусі — генэрала Ўладзімeра Ўсхопчыка і Станіславу Юонене. Па словах Тыліндзіса, ніякіх новых зьвестак пра Юонене не паступала.

Той факт, што Ўсхопчыка дапыталі і зьявіліся перадумовы для перакваліфікацыі справы так, каб па ёй ня дзейнічаў тэрмін даўніны — гэта вельмі добрая навіна.Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце назвала допыт Усхопчыка ў Беларусі добрай навіной да 20-годзьдзя сьвята 11 сакавіка. «Канструктыўны палітычны дыялёг дае вынікі, і той факт, што Ўсхопчыка дапыталі і зьявіліся перадумовы для перакваліфікацыі справы так, каб па ёй ня дзейнічаў тэрмін даўніны — гэта вельмі добрая навіна, — сказаў прэс-сакратар Грыбаўскайце Лінас Бальсіс, перадаючы словы прэзыдэнта. Паводле Бальсіса, кіраўнік краіны спадзяецца на тое, што «нарэшце ў пракуратуры зьявіцца магчымасьць cкончыць гэтую справу».

На пытаньне, ці будзе Аляксандар Лукашэнка запрошаны ў Літву на юбілей аднаўленьня незалежнасьці, Бальсіс сказаў: «Рашэньне будзе прынятае ў найбліжэйшы час». Грыбаўскайце ў свой час згадвала, што пытаньне запрашэньня Лукашэнкі на ўрачыстасьці ў Вільню будзе вырашацца, калі адбудзецца пералом у справе 13 студзеня.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .