Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Беларуская асацыяцыя журналістаў зьвярнулася да Генпракурора Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Беларуская асацыяцыя журналістаў зьвярнулася да Генпракурора

04.03.2010 05:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

У звароце на імя Рыгора Васілевіча па даручэньні праўленьня Беларускай асацыяцыі журналістаў старшыня грамадзкага аб’яднаньня Жанна Літвіна, у прыватнасьці піша: «На працягу апошніх дзесяці дзён супрацоўнікі міліцыі нібыта на падставе расьсьледаваньня крымінальнай справы аб паклёпе правялі ператрусы ў журналістаў, сябраў БАЖ.

17 лютага супрацоўнікі міліцыі на чале з маёрам Ленінскага РУУС Менска Аляксандрам Чуем абшукалі працоўнае месца намесьніцы рэдактара газэты «Народная воля» Марыны Коктыш, пасьля чаго забралі сыстэмны блёк кампутара.

26 лютага супрацоўнікі Савецкага РУУС Менска на чале са сьледчым Камінскім правялі ператрус у кватэры шэф-рэдактара гэтага ж выданьня Сьвятланы Калінкінай. У той жа дзень супрацоўнікі міліцыі спрабавалі трапіць з мэтай правядзення ператрусу ў кватэру журналісткі Ірыны Халіп.

Ператрусы праводзіліся ў сувязі з расьсьледаваньнем крымінальнай справы аб паклёпе ў дачыненьні да былога намесьніка, а зараз начальніка УКДБ па Гомельскай вобласці Івана Каржа (арт. 188 КК). Зьвяртаем увагу на тое, што статус пацярпелага па справах, распачатых па гэтым артыкуле, не мае значэньня, а ў адпаведнасьці з арт. 22 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, усе роўныя перад законам і маюць права без усялякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў. Тым ня менш, ход расьсьледаваньня гэтай справы, удзел у сьледчых мерапрыемствах супрацоўнікаў адразу некалькіх УУС Гомельскай вобласьці і Менска, санкцыянаваньне іх пракурорам без відавочнай на тое прычыны, нараджае сумнеў альбо ў выкананьні згаданай нормы Асноўнага закона, альбо ў адпаведнасьці дэкляраваных мэтаў ператрусаў рэальным.

Ператрусы 17 і 26 лютага нагадалі падзеі 2-гадовай даўнасьці, калі ператрусы з нагоды расьсьледаваньня крымінальнай справы аб паклёпе і зьнявазе прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь адбыліся ў кватэрах журналістаў па ўсёй Беларусі. Як і зараз, тады ў пастановах на ператрус не прыводзілася ніякіх канкрэтных падставаў, акрамя спасылкі, што там нібыта «могуць знаходзіцца прадметы, якія маюць значэньне для справы». Як і зараз, асобы, у якіх праводзіліся ператрусы, не зьяўляліся падазраванымі альбо абвінавачванымі па справе. Як і зараз, у грамадзкасьці былі ўсе падставы меркаваць, што сапраўднай мэтай ёсьць перашкода журналісцкай дзейнасьці і запалохваньне журналістаў. Праз паўгода высновы пацьвердзіліся: адабранае абсталяваньне было вернутае. Тым не менш, ні кампэнсацыі, ні словаў выбачэньня ніхто не атрымаў.

Лічым, што ператрусы на працоўным месцы М. Коктыш і ў кватэры С. Калінкінай таксама не мелі пад сабой дастатковых прававых падставаў, і расцэньваем іх як грубае ўмяшальніцтва ў свабоду журналісцкай дзейнасьці. Падобныя дзеянні, як паказвае досвед 2008 года, самым нэгатыўным чынам адбіваюцца на іміджы Рэспублікі Беларусь.

Падчас ператрусаў у М. Коктыш і С. Калінкінай былі адабраныя прадметы, якія неабходныя ім для ажыцьцяўленьня прафэсійнай дзейнасьці. Заклікаем Вас неадкладна прыняць меры па вяртаньні адабранай маёмасці. Настойваем на прыняцьці мер пракурорскага рэагаваньня для аднаўлення законнасьці, абароны парушаных правоў і законных інтарэсаў журналістаў, а значыць — і свабоды слова ў Рэспубліцы Беларусь».

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .