Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Беларускі прадпрымальнік атрымаў палітычны прытулак у Польшчы Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Беларускі прадпрымальнік атрымаў палітычны прытулак у Польшчы

14.04.2008 18:07 - Крыніца: Хартыя'97

Беларускі прадпрымальнік Ануфрый Рамановіч не будзе выдадзены Беларусі. Паводле рашэння Акружнога суда Беластока, экстрадыцыя беларуса з’яўляецца юрыдычна недапушчальнай.

Сярод довадаў у гэтай справе быў ліст лідэра руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча, у якім сцвярджаецца што Рамановіч з’яўляецца яго паплечнікам і даўно супрацоўнічае з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, паведамляе .

Такім чынам, застаўся незадаволеным запыт афіцыйнага Менску аб экстрадыцыі Ануфрыя Рамановіча, якога ў Беларусі абвінавачваюць у крымінальным злачынстве — нявыплаце падаткаў. Рашэннем суда Рамановіч таксама вызвалены з арышту, у якім быў больш за месяц.

Ануфрый Рамановіч быў затрыманы напачатку сакавіка ў Беластоку на падставе арыштнага ордэру з Беларусі. Перад выездам з Беларусі ён быў прадпрымальнікам і дапамагаў Фонду імя Льва Сапегі ў Віцебску. На ягоным прадпрыемстве працаваў палітвязень Павал Севярынец.

Праблемы ў прадпрымальніка пачаліся ў 2000 годзе, калі ён вырашыў балатавацца на парламенцкіх выбарах. З таго часу пачаліся ператрусы ў ягонай кватэры, а фірма пастаянна знаходзілася пад ціскам кантрольных органаў.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



7 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .