Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Беларускія лясы гінуць ад хваробаў, шкоднікаў і пажараў Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Беларускія лясы гінуць ад хваробаў, шкоднікаў і пажараў

05.03.2010 16:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

У 2009 годзе ў Беларусі загінула 7,5 тыс.га лесу, што ў параўнаньні з 2008 годам на 25,3 адсоткі больш. Згодна з лесапаталягічным маніторынгам, санітарны стан беларускіх лясоў ацэньваецца як здавальняючы.


Як паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце, асноўная прычына гібелі беларусікх лясоў – неспрыяльныя ўмовы надвор'я. Толькі з гэтае прычыне было зьнішчана 5,8 тыс. га, або 77,3 адсоткі агульнай плошчы загінуўшых насаджэньняў. Ад розных хваробаў дрэваў, пажараў і залішняй вільготнасьці загінула 1,7 тыс. га лесу (22,7 працэнта).

Шкоднікамі і хваробамі ў мінулым годзе было пашкоджана 166,3 тыс.га, або 2 адсоткі лясных зямель, – гэта больш на 3 адсоткі ў параўнаньні з 2008 годам. Мерапрыемствы па ахове лясоў ад шкоднікаў і хваробаў праведзеныя на 23,3 тыс. га (на 6,8 адсоткі менш). У асноўным выкарыстоўваўся біялягічны мэтад, які садзейнічае захаваньню прыроднага комплексу і паляпшэньню экалягічнага стану. Падобныя зьвесткі пра сытуацыю ў лясах Беларусі ўпершыню ўключаны ў статыстычны зборнік Белстату.

Згодна з лесапаталягічным маніторынгам, санітарны стан лясоў рэспублікі ацэньваецца як здавальняючы. Пагрозы пашкоджаньня ад нэгатыўнага ўзьдзеяньня насякомых да гаспадарча значнага ўзроўню ў 2009 годзе не выяўлена.

Агульная плошча ачагоў шкоднікаў і хвароб лесу на землях ляснога фонду Мінлясгасу крыху зьменшылася і склала 153,1 тыс. га, але гібель лясоў у параўнаньні з 2008 годам павялічылася на 28 працэнтаў (1574 га) да 7235 га. Зьвязана гэта ў першую чаргу з нэгатыўнымі вынікамі ўраганных вятроў і пажараў. Ад бураломаў загінула 5618 га насаджэньняў, ад лясных пажараў – 1180 га. Пры гэтым у два разы да ўзроўню 2008 года скарацілася гібель лясоў ад хвароб. Лясы загінулі на 320 га, а на 36 адсотках – ад залішняй вільготнасьці (109 га).

Як адзначылі ў Мінлясгасе, у 2010 годзе плянуецца завяршыць работы па ліквідацыі наступстваў усыханьня дуброў.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .