Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Беларускія дзеці змогуць ехаць на адпачынак у Швайцарыю Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Беларускія дзеці змогуць ехаць на адпачынак у Швайцарыю

18.03.2010 20:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Алена Струвэ Адпаведны абмен нотамі адбыўся сёньня ў Бэрне паміж намесьнікам дзяржсакратара фэдэральнага дэпартамэнту замежных спраў Швайцарскай канфэдэрацыі і намесьнікам кіраўніка беларускага замежнапалітычнага ведамства Андрэем Еўдачэнкам, падае .

Абмен нотамі дазваляе рэглямэнтаваць знаходжаньне беларускіх дзяцей у швайцарскіх сем’ях падчас вакацыяў.

Згодна з рэглямэнтам, запрошаныя на вакацыі беларускія дзеці знаходзяцца ў Швайцарыі ў якасьці гасьцей. Яны адпаведна абароненыя мясцовым заканадаўствам, іх апекуны — швайцарскія сем’і, якія, аднак, ня маюць права на ўсынаўленьне ці ўдачарэньне непаўналетніх гасьцей зь Беларусі.

Дабрачынныя чарнобыльскія ініцыятывы Швайцарыі, якія цягам амаль 20 гадоў ладзяць праграмы дзіцячага аздараўленьня, апошнім летам упершыню не змаглі прыняць у сябе юных гасьцей зь Беларусі.

Пасьля выпадкаў зь дзьвюма непаўналетнімі беларускімі грамадзянкамі Таняй Казырай і Вікай Мароз прэзыдэнт Беларусі ў кастрычніку 2008 году прыняў указ аб прыпыненьні замежнага аздараўленьня. Потым быў прыняты наступны ўказ, які дазваляў выезд дзяцей за мяжу, але толькі пасьля падпісаньня адпаведных двухбаковых пагадненьняў на дзяржаўным узроўні. Згодна з гэтымі пагадненьнямі замежныя партнэры мусілі гарантаваць, што беларускія дзеці абавязкова будуць вяртацца дадому і што дзяцей, старэйшых за 14 гадоў, запрашаць ужо ня будуць.

Адрозна ад большасьці эўрапейскіх краін — Італіі, Нямеччыны, Ірляндыі, Гішпаніі, Нідэрляндаў ды іншых — Швайцарыя адмовілася падпісаць гэты дакумэнт, бо ўбачыла ў ім «несумяшчальнасьць з законамі Канфэдэрацыі, асабліва ў тых момантах, якія тычацца правоў чалавека».

На пачатку гэтага году яшчэ адным указам прэзыдэнта Лукашэнкі ўсе абмежаваньні для паездак беларускіх дзяцей на вакацыі былі зьнятыя. Гэты крок віталі многія палітыкі і грамадзкія дзеячы эўрапейскіх краін.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .