Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Беларускія бізнэсоўцы – ня самыя багатыя ў СНД Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Беларускія бізнэсоўцы – ня самыя багатыя ў СНД

09.08.2010 18:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Прадстаўнікі Расеі, Украіны і Казахстану рэгулярна трапляюць у сьпіс даляровых мільярдэраў плянэты амэрыканскага часопісу Forbes. Ацэньваць актывы самых багатых беларусаў пакуль што наважваюцца толькі мясцовыя інтэрнэт-парталы.


Украінская газэта “Дело” апублікавала дасьледаваньне «». У рэйтынг увайшлі бізнэсоўцы шасьці постсавецкіх рэспублік, у тым ліку Беларусі і Малдовы. Ацэнка багацьця галоўных бізнэсоўцаў гэтых дзьвюх рэспублік публікуецца ўпершыню.

“Дело” высьветліла, у чыіх руках у найбуйнейшых постсавецкіх рэспубліках засяроджаны самыя салідныя бізнэс-актывы, і пры дапамозе экспэртаў ацаніла іх рынкавую вартасьць.

Самыя буйныя капіталы – у Расеі, Украіне, Казахстане. Прадстаўнікі гэтых трох краінаў былога СССР рэгулярна трапляюць у Самыя празрыстыя актывы ў параўнаньні зь іншымі краінамі Садружнасьці – у расейскага і ўкраінскага бізнэсаў.сьпіс даляровых мільярдэраў плянэты, які складае амэрыканскі часопіс Forbes. У гэтых краінах ёсьць вялікія і зразумелыя замежным экспэртам бізнэсы.

Самыя празрыстыя актывы ў параўнаньні зь іншымі краінамі Садружнасьці – у расейскага і ўкраінскага бізнэсаў. Пра іх больш за ўсё інфармацыі. Таму алігархаў гэтых дзьвюх краін рэгулярна ацэньваюць і Forbes, і мясцовыя журналісты (ва Ўкраіне, напрыклад, часопіс «Корреспондент», у Расеі – "Фінанс»). Акрамя таго, багатыя расейцы і ўкраінцы ацэньваюцца польскім выданьнем Wprost, якое да 2008 году ўключна штогод публікавала свой сьпіс сотні найбагацейшых людзей Усходняй Эўропы (прадстаўнікі іншых краін СНД у рэйтынгах гэтага выданьня не фігуруюць).

Да Расіі і Ўкраіны ў гэтым пляне падцягваецца Грузія: двойчы (у 2007-м і 2008-м) стан этнічных грузінаў (як грамадзян Грузіі, так і бізнэсоўцаў, якія пражываюць або вядуць бізнэс у іншых дзяржавах) ацэньвала грузінская газэта The Georgian Times. Некаторыя прадстаўнікі грузінскай бізнэс-эліты фігуруюць у сьпісах Forbes у якасьці прадстаўнікоў бізнэсу іншых краін (асноўныя актывы найбуйнейшых бізнэсоўцаў сканцэнтраваныя за межамі Грузіі). Так, прыкладам, Бідзіна Іванішвілі на радзіме займаецца дабрачыннасьцю, а бізнэс алігарха Грузіі № 1 – у Расеі.

Сярод азіяцкіх рэспублік самыя празрыстыя і зразумелыя актывы – у Казахстане. Праўда, бізнэсоўцаў нават гэтай краіны мясцовыя СМІ не ацэньваюць. У лепшым выпадку можна натрапіць на паасобныя згадкі аб некаторых асобах. Рэйтынгі самых уплывовых пэрсонаў Малдовы друкуе часопіс VIP-Magazine. Аднак ацэньваць стану багатыроў дзелавыя СМІ Малдовы не бяруцца. Адкрытай дакладнай інфармацыі аб топ-бізнэсоўцах краіны і іх актывах няма, чутак і скандалаў – больш чым дастаткова. Да таго ж капіталы найбагацейшых прадстаўнікоў прыватнага бізнэсу Малдовы, як правіла, распыленыя па розных галінах, часта прасочваецца сувязь капіталу з адмінрэсурсам. Магчыма, па гэтай прычыне бізнэсоўцы Малдовы не трапляюць пад прыцэл Wprost. Нясьмелыя спробы сыстэматызаваць інфармацыю аб найбагацейшых суайчыньніках робяць журналісты Беларусі. Сьпіс 100 самых багатых бізнэсоўцаў Беларусі апошнія некалькі гадоў рыхтуе мясцовая інтэрнэт-газэта Ацэньваць актывы самых багатых беларусаў пакуль што наважваюцца толькі мясцовыя інтэрнэт-парталы.“”. Аднак ацэнкі іх маёмасьці не падаюцца. Ацэньваць актывы самых багатых суайчыньнікаў пакуль што наважваюцца толькі мясцовыя інтэрнэт-парталы.

Сукупныя актывы дзесяці найбуйнейшых бізнэсоўцаў Беларусі ацэненыя на 1,9 млрд. даляраў, а дзесяці найбуйнейшых бізнэсоўцаў Малдовы – на 1,4 млрд. даляраў. Для параўнаньня: топ-10 алігархаў Расеі агулам валодаюць актывамі на 113 млрд. даляраў (ацэнка Forbes).

Найбагацейшыя беларусы (паводле “”):

  • Уладзімір Пяфціеў (старшыня ўправы “Белтэхэкспарт”) – 1 млрд. даляраў
  • Віталь Арбузаў (старшыня рады дырэктараў FENOX Automotive Сomponents Gmbh ) – 200 млн. даляраў
  • Аляксандар Машэнскі (гендырэктар “Санта-Імпэкс Брэст”) – 150 млн. даляраў
  • Павел Тапузідзіс (старшыня ўправы “Табак-Інвэст”) – 100 млн. даляраў
  • Віктар Шаўцоў (член назіральнай рады “Трастбанку”) – 100 млн. даляраў
  • Аркадзь Добкін (прэзыдэнт EPAM Systems) – 95 млн. даляраў
  • Юры Чыж (гендырэктар кампаніі “Трайпл”) – 90 млн. даляраў
  • Алег Хусаенаў (гендырэктар “Атлант-М”) – 80 млн. даляраў
  • Анатоль Цярнаўскі (генпрадстаўнік “Юнівэст” у краінах СНД) – 50 млн. даляраў
  • Сяргей Касьцючэнка (старшыня ўправы “Прыёрбанку”) – 50 млн. даляраў

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Бесплатная Доставка суши! Закажи вкусные роллы и суши! Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .