Беларусь у снежні ўзначаліць Арганізацыю Дамовы пра калектыўную бяспеку (АДКБ), Аляксандр Лукашэнка гатовы прыняць старшынства. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў 20 жніўня па выніках нефармальнага саміта АДКБ у Ерэване.
«Мы дамовіліся аб тым, што ў снежні старшынства ў АДКБ пяройдзе да аднаго з членаў АДКБ — Беларусі. Прэзідэнт Беларусі выказаў гатоўнасць прыняць яго. Нас гэта вельмі радуе», — сказаў расейскі лідэр на прэс-канферэнцыі па выніках саміта, які, па інфармацыі РІА «Навіны», працягваўся больш за 2,5 гадзіны, даўжэй запланаванага часу.
«Размова была цікавая, добрая, шчырая. Хоць гэта нефармальны саміт, але многія рэчы, якія мы разглядалі, атрымаюць працяг падчас снежаньскага саміта, які пройдзе ў Маскве», — цытуе расейскае інфармагенцтва Мядзведзева.
Ён падзякаваў армянскаму калегу за арганізацыю сустрэчы. «Гэта спрыяла прадуктыўнаму абмену думкамі [на саміце], які працягваўся больш чым, напэўна, мы планавалі. Прычым працягваўся больш зацікаўлена, вельмі адкрыта і ў карэктнай манеры, што, безумоўна, сведчыць аб тым, што мы поўнімся жаданнем развіваць нашу арганізацыю», — сказаў Мядзведзеў.
Паводле ягоных словаў, АДКБ мае намер ўнесці свой уклад у нармалізацыю сітуацыі ў Кыргызстане. «Я спадзяюся, што ў рамках кансалідаванай працы чальцоў АДКБ, у рамках двухбаковых адносін з Кыргызстанам, якія існуе ў кожнага з дзяржаваў-сяброў АДКБ, мы сваю лепту ў нармалізацыю сітуацыі ўнясём», — адзначыў расейскі прэзідэнт.
Мядзведзеў таксама паведаміў, што АДКБ да снежня падрыхтуе змены ў статутныя дакументы арганізацыі, каб у далейшым прадухіляць сітуацыі, падобныя да НЗ у Кыргызстане. «Урокі падзей у Кыргызстане падштурхоўваюць нас да таго, каб зрабіць механізм эфектыўнейшым. Што для гэтага патрабуецца? Патрабуецца воля дзяржаваў. Сёння гэтая воля была выяўвіўшыся. Мы дамовіліся, што да снежня будуць падрыхтаваны прапановы па змене дакументаў — тых дакументаў, статутных дакументаў АДКБ, якія служаць грунтам для нашай дзейнасці ў рэгіёне», — патлумачыў Мядзведзеў.
Расейскі лідэр падкрэсліў, што гэта неабходна для таго, каб у АДКБ з’явіліся больш эфектыўныя інстытуты, «можа быць, з пашыранымі паўнамоцтвамі». «Вядома, такія рашэнні прымаюцца кансэнсусам, але, тым не менш, усе разумеюць, што ў шэрагу выпадкаў арганізацыя павінна дзейнічаць эфектыўней і шпарчэй», — адзначыў прэзідэнт РФ.
Ён таксама паведаміў, што Арганізацыя Дамовы пра калектыўную бяспеку мае вывучыць і прааналізаваць досвед НАТО, Еўрасаюза і ААН. «Мы павінны вывучыць вопыт Паўночнаатлантычнага альянсу, Еўрасаюза, дый Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, таму гэты вопыт павінен быць прааналізаваны. Я спадзяюся, што сакратарыят арганізацыі абагульніць яго і прадставіць на вывучэнне», — сказаў Мядзведзеў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Падзяліцца навіной: 10 каментароў Моисей Абрамович напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 20:52 ОДКБ - Организация Для Крестного Батьки? три месяца обвиняли в мозаичности и прочих смертных грехах - и в конце концов доверили возглавлять собственный военно-политический аналог НАТО. если у Л наблюдаются отдельные психологические особенности личности, то у Медведепутов уже походу началось органическое разложение серого вещества. Кнехт напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 21:01 «Мы дамовіліся аб тым, што ў снежні старшынства ў АДКБ пяройдзе да аднаго з членаў АДКБ — Беларусі. Прэзідэнт Беларусі выказаў гатоўнасць прыняць яго. Нас гэта вельмі радуе», — сказаў расейскі лідэр =================================== Нарэшце Хросны Бацька ("мазаічны псіхапат" - гл. "Хросны Бацька -3") ўзначаліць Вышэйшы Ворган! Надзене свой мундзір з Пагонамі і выйдзе з Колькам, каб прыняць "чэсць" ад мядзьведзева з пуціным і астатніх. Нас гэта вельмі радуе? Банiфацый напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 21:29 у снежнi ўжо будзе вiця колю вадзіць за руку! Ецi напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 21:53 Саша, Віця, АМАП, АДКБ... у гэтага ворага заўсёды было і будзе толькi адно імя - маскаль. лепш, спадарства, рыхтуйцеся да баявых дзеянняў. наперадзе апошняя бiтва за нашую незалежнасць. 2 Ецi напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 22:12 Мазаiчны! Ягор напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 23:10 2Еці: Якраз тое ж і мне падумалася! Трэба рыхтавацца да любых падзей. УПС напiсаў(ла) Жнiвень 21, 2010 у 0:35 Привет одэкабистам от мозаичного психопата. Óëàäç³ìåð & напiсаў(ла) Жнiвень 21, 2010 у 4:21 Ïðàïàíóþ ñàìàðàñïóñüö³ööà. Мікола былы кулак напiсаў(ла) Жнiвень 21, 2010 у 5:57 Якое шчасьце для калгаснай Беларусі пакіраваці анты-НАТО і паслухаці па ТБ з Рашы, які мафіёзнік і зладзюга беларускі "бацька" - гэтая структура сьмешная шайка жабракоў,што час ад часу зьбіраецца пацешыці адзін другага і мачылам чэкістам надувціся бы жабам,якія яны прыгожыя на купе ў балоце былога СССР... Яшчэ не дагарэлі чырвоным полымям лясы і балоты па ўсёй Рашы, дык у Піцеры электрыка сама выключылася насьмех сьвету. fdf напiсаў(ла) Жнiвень 21, 2010 у 13:29 Узначаліць ... і ўсе рулі паверне на Маскву. Ён "мазаічны", яму можна ўсё. Дадаць каментар (прэмадэрацыя)
Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з .
Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.
Iмя *запомніць мяне адзін адзінаццаць васямнаццаць дзевятнаццаць пяць *Апошнія ў рубрыцы
Навіны днягалоўнаевідэа на сайцефотарэпартажыСамае чытанае