Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Беларусь у чаканьні паводкі Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Беларусь у чаканьні паводкі

04.03.2010 07:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Іна Студзінская

Мінулая надзвычай сьнежная зіма пагражае Беларусі вялікай паводкай. За апошнія паўстагодзьдзя ў Беларусі адбылося 12 буйных паводак. Самыя небясьпечныя зь іх здараліся ў 1979 і 1999 гадах. Узровень вады ў рэках тады павялічваўся на 6 мэтраў. У 1979 годзе ў Столінскім раёне ў вадзе літаральна плавалі 13 паселішчаў. Асабліва пацярпеў Давыд-Гарадок. Апошняя сур'ёзная паводка адзначалася ў 2004 годзе

Паводле інфармацыі Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях, сёлета паводка можа быць дастаткова сур'ёзнай. Таму народ да яе рыхтуецца. Ірына Цішкоўская, жыхарка Турава, што ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай аобласьці, распавяла:

«Нявесела, не зусім прыемна. Людзі рыхтуюцца, падымаюць вышэй, хто што можа. Хто там ужо даўно жыве – ускраек Турава, Дварэц, Азяраны, што ў пойме некалькіх рэк – яны ўжо ведаюць, як гэта адбываецца, рыхтуюць гумавыя боты, лодкі ў кожным двары ёсьць. Ну ладна, самі могуць выехаць, скарб вывезьці на лодках да сваякоў куды-небудзь вышэй. Але ж усё не перавязеш: і дровы ляжаць, і куры, гусі, парасяты паплывуць, і каровы... Ой, гэта не дай Бог... У мяне, напрыклад, цётка жыве ў такім месцы, што звычайна затапляецца, дык яна ўжо рыхтуецца, вяжа вузлы, падымае мэблю».

На паводку можа паўплываць мноства фактараў: вялікі сьнег, прамярзаньне глебы, працяглы безадлігавы пэрыяд, таўшчыня лёду на рэках, вялікія сьнегавыя запасы на тэрыторыі суседніх дзяржаваў. З сакавіка міністар у надзвычайных сытуацыях Энвэр Барыеў распавёў, што сёлета вызначаны 6 месцаў магчымых падтапленьняў: Палеская, Лоеўская, Добрушская, Слаўгарадзкая, Чаўская і Верхнядзьвінская зоны:

“Паводле папярэдняга прагнозу, паводка можа закрануць 77 населеных пунктаў, у якіх пражывае 54909 чалавек. Магчымай эвакуацыі можа падлягаць 3872 чалавека. Падтапленьні магчымыя на 1948 падворках, а таксама ў дзевяці месцах участкаў дарог”.

Міністр МНС Энвэр Барыеў распавёў, што ў межах праграмы інжынэрных мерапрыемстваў па абароне населеных пунктаў ад паводкі на Палесьсі на 2005-2010 гады пабудавана амаль 300 кілямэтраў дамбаў, 335 кілямэтраў каналаў, 36 помпавых станцый – такім чынам абаронена 29 населеных пунктаў, дзе пражывае болей за 20 тысяч чалавек. Зараз набываюць дадатковае абсталяваньне – маторныя лодкі, моталедарубы, бэнзапілы. Супрацоўнікі МНС абыходзяць літаральна кожны двор у небясьпечных раёнах.

Жыхарка Лоева Ірына пацьвердзіла гэта:

«Хадзілі па дварах прадстаўнікі МНС, глядзелі, якая абстаноўка, у каго што ёсьць, якая гаспадарка. Дзе ёсьць старыя самотныя людзі, будуць хоць ведаць, каго ў першую чаргу трэба будзе эвакуіраваць. Бо маладзейшыя, больш жвавейшыя самі будуць уцякаць і вывозіць сваё дабро, а шмат жа людзей у вёсках нямоглых, старых, якім няма каму дапамагчы. Можа, хоць дзяржава, службы МНС будуць дапамагаць».

Характар паводкі будзе залежыць ад таго, наколькі інтэнсіўным будзе пацяпленьне. Калі рэзка пацяплее – істотнай паводкі не пазьбегнуць.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



5 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .