Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Беларусь – надалей “пад наглядам” змагароў з кібэрцэнзурай Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Беларусь – надалей “пад наглядам” змагароў з кібэрцэнзурай

12.03.2010 17:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Іна Студзінская

Сёньня міжнародная няўрадавая арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў” адзначае міжнародны Дзень барацьбы з кібэрцэнзурай. Галоўная ідэя гэтай акцыі – інтэрнэт мусіць быць адзінай прасторай, неабмежаванай і даступнай для ўсіх.

З нагоды Дня барацьбы з кібэрцэнзурай “Рэпартэры бязь межаў”  трэці год складаюць сьпіс “Ворагаў інтэрнэту”, куды ўваходзяць краіны, якія абмяжоўваюць доступ да інтэрнэту і ўціскаюць “грамадзянаў сеціва”. Сёлета ў гэты сьпіс трапілі Бірма, Віетнам, Іран, Кітай, Куба, Паўночная Карэя, Савудаўская Арабія, Сырыя, Туніс, Туркмэністан, Узбэкістан і Эгіпэт.

Апрача гэтага складаецца сьпіс “краінаў пад наглядам”, куды трапляюць краіны, дзе ў стаўленьні ўладаў да інтэрнэту заўважаюцца праблемы, якія непакояць праваабаронцаў.

Сёлета ў сьпіс “краінаў пад наглядам”, як і апошнія некалькі гадоў, . Разам зь Беларусьсю сёлета ў гэтым сьпісе – Аўстралія, Бахрэйн, Эрытрэя і Малайзія.Падставай для такой клясыфікацыі перадусім стаўся прэзыдэнцкі дэкрэт “Аб захадах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт”, у некаторых палажэньнях якога назіральнікі заўважаюць патэнцыйныя абмежаваньні свабоды карыстальнікаў інтэрнэту і кібэрцэнзуру.

Аўтары справаздачы нагадваюць абвешчаны Лукашэнкам намер “пакончыць з анархіяй у інтэрнэце” са спасылкай на кітайскую мадэль. Асаблівае гучаньне гэтыя словы набываюць напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, калі свабода слова, у тым ліку ў інтэрнэце, можа ўяўляць пагрозу для ўладаў.

"Усясьветны дзень супраць цэнзуры ў інтэрнэце мае на мэце аб’яднаць усіх дзеля падтрымкі адзінага інтэрнэту, неабмежаванага і даступнага кожнаму. Адкрываючы новыя прасторы для абмену ідэямі і інфармацыяй, інтэрнэт зьяўляецца інструмэнтам свабоды. У той жа час усё больш урадаў усьведамляюць гэта і рэагуюць, намагаючыся кантраляваць Сеціва”,— гаворыцца ў прэс-рэлізе “Рэпартэраў бязь межаў".

Учора офіс Прадстаўніка па свабодзе СМІ АБСЭ падрыхтаваў экспэртызу ўказу Аляксандра Лукашэнкі аб рэгуляваньні беларускага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт. Дакумэнт ужо накіраваны беларускім уладам.

У дакумэнце АБСЭ пералічаны больш за дзясятак сур'ёзных падставаў для занепакоенасьці.

Палітычны аглядальнік тыднёвіка “Белорусы и рынок” Паўлюк Быкоўскі акцэнт робіць на наступным:

“З пункту гледжаньня свабоды распаўсюду інфармацыі найбольш небясьпечнаю выглядае магчымасьць гаспадароў пэўных арганізацый (і ва ўказе яны пералічаныя — гэта арганізацыі зь дзяржаўнай формай уласнасьці, а таксама ўстановы адукацыі і культуры), якія могуць зьвярнуцца да правайдэраў з просьбай абмежаваць доступ іх кліентаў да непажаданага кантэнту. Ва ўказе, з аднаго боку, пералічваецца, што ёсьць непажаданым кантэнтам, але застаецца такая агаворка, што іншае можа быць агаворана гаспадаром і правайдэрам. Таму ўзьнікае сытуацыя, калі ў непажаданы кантэнт могуць трапіць ня толькі сайты, якія, дапусьцім, распаўсюджваюць дзіцячую парнаграфію, але і такія рэсурсы, якія займаюцца распаўсюдам палітычнай інфармацыі”.

Экспэрты офісу Прадстаўніка па свабодзе СМІ АБСЭ выказалі недаўменьне, што азначае ў дакумэнце тэрмін “шкодная інфармацыя”: ім незразумела, хто і як будзе вызначаць сутнасьць інфармацыі, у дачыненьні да якой будзе атрыманы запыт на абмежаваньне доступу. На іх думку, “вызначэньне тыпаў “шкоднай інфармацыі” паводле беларускага заканадаўства дапускае прававую двухсэнсоўнасьць катэгорый”.

Галоўны рэдактар інтэрнэт-выданьня “Салідарнасьць” Аляксандар Старыкевіч наконт гэтага выказаў сваё меркаваньне:

“Ясна, што шкодная інфармацыя, з пункту гледжаньня нашых уладаў, гэта любая крытыка ўладаў — палітычная, эканамічная, сацыяльная. Ясна, што, пішучы праўду пра сёньняшняе становішча краіны, можна прыдбаць сабе шмат праблемаў. Але я б хацеў адзначыць, што сёньня — не 1937 год, нікому не пагражаюць Курапаты, нікому не пагражае Гулаг. Таму я лічу, што ў нашай краіне ад саміх журналістаў залежыць, што будзе зьяўляцца на старонках нашых выданьняў і як праўдзіва яны будуць адлюстроўваць тое, што ёсьць у жыцьці. Бо баяцца можна заўсёды, баяцца можна ўсяго, нават у самай вольнай дэмакратычнай краіне”.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .