Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Баршчэўскі: Спыненьне кантрактаў пасяляе атмасфэру страху Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Баршчэўскі: Спыненьне кантрактаў пасяляе атмасфэру страху

11.03.2010 21:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Даратэя Солтан

Дзярждэпартамэнт ЗША абнародаваў штогадовую справаздачу пра стан правоў чалавека ў сьвеце. Разьдзел, прысьвечаны стану правоў чалавека ў Беларусі, утрымлівае вельмі крытычныя ацэнкі.

Лявон Баршчэўскі зазначыў, што палітыка Дзярждэпартамэнту ЗША застаецца пасьлядоўнай. Гэтае ўражаньне ён вынес, калі быў зь неафіцыйным візытам у Вашынгтоне ў лістападзе мінулага году. Паводле Лявона Баршчэўскага, даклад сьведчыць пра добрую інфармаванасьць амэрыканскіх чыноўнікаў.

«Канечне, усе праблемы, якія згадваюцца ў справаздачы Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША, ня высмактаныя з пальца. Яны закранаюць дзе большыя, дзе меншыя пласты людзей.

Я б, канечне, больш акцэнтаваў увагу на тым, што менш заўважана, калі зь людзьмі не працягваюць кантракты за ня тыя палітычныя погляды. Фармальна кантракт заканчваецца, чалавека звальняюць. Фармальна гэта заканадаўству не пярэчыць, але насамрэч гэта і пасяляе атмасфэру страху ў грамадзтве. Тое ж выключэньне Тацяны Шапуцькі, студэнтаў больш б’е па грамадзянскай супольнасьці, калі людзі іншыя бачаць і баяцца. Гэтую праблему трэба ўсюды ўзгадваць».

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .