Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Барадулін: “Неўзабаве пачну пісаць новыя вершы” Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Барадулін: “Неўзабаве пачну пісаць новыя вершы”

25.02.2010 13:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Любоў Лунёва

Рыгор Барадулін свой юбілей сустракае на шпітальным ложку. 14 лютага народны паэт быў шпіталізаваны ў лякарню Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта зь віруснай двухбаковай пнэўманіяй. Пакуль ён застаецца ў рэанімацыі, але хутка ідзе на папраўку, і напрыканцы тыдня яго перавядуць у палату тэрапэўтычнага аддзяленьня.

У гэтыя дні сотні людзей дасылаюць свае віншаваньні і словы падтрымкі Рыгору Барадуліну.

Паводле жонкі паэта Валянціны, сёньня яе муж пачуваецца значна лепш, чым у той дзень, калі трапіў у шпіталь. Яна вельмі непакоілася яшчэ й з-за таго, што літаральна за тры дні да рэанімацыі Барадулін выпісаўся з 10-га клінічнага шпіталя, дзе лекаваўся ў аддзяленьні кардыялёгіі.

Рыгор Барадулін прыняў віншаваньні ад карэспандэнтаў Радыё Свабода і распавёў пра сваё здароўе і пляны на бліжэйшы час.

«Дзякуй Богу, усё ідзе да лепшага. Спадзяюся, што неўзабаве буду дома і буду пісаць новыя вершы. Дзякуй усім-усім, трэба запомніць, што Трэба запомніць, што самыя лепшыя лекі — гэта лісты, паштоўкі, званкі, галасы сяброў.самыя лепшыя лекі — гэта лісты, паштоўкі, званкі, галасы сяброў. Гэта самыя лепшыя лекі, і іх ні за што ня купіш. Жыве Беларусь!»

Валянціна Барадуліна прыйшла наведаць свайго мужа і сказала «Свабодзе» некалькі слоў у рэанімацыйнай палаце:

«Дактары кажуць, што яму лепей, але да канца тыдня ён будзе заставацца тут. А потым яго ў тэрапію перавядуць. Там нейкія пабочныя рэчы зьявіліся, дык трэба і іх падлячыць. Сёньня, канечне, лепей яму. Не параўнаць. І тэмпэратуры няма, і кашаль ужо не такі, меншы. Крызісу ўжо няма.

Я казала яму, што званкі бясконцыя, і тэлеграмаў вось пачак яму прынесла, ды яшчэ паштовак. А з пошты патэлефанавалі, што яшчэ накідалі шмат. Гэта ж зразумела. Вось буду яму партыямі насіць. Усё гэта яму паказваю. Гэта ж нейкая падтрымка».

Увечары каля брамы шпіталя Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта зьбяруцца сябры народнага паэта, чытачы, прыхільнікі яго творчасьці. Паводле правілаў унутранага распарадку шпіталя, дазвол наведваць хворага ў аддзяленьні рэанімацыі можа мець толькі адзін чалавек. У дадзеным выпадку гэта жонка Рыгора Барадуліна. Так што віншавальную дэлегацыю да юбіляра могуць не прапусьціць, кіруючыся інтарэсамі самога пацыента.

Рыгор Барадулін казаў, што ведае пра віншаваньні і пра тое, што людзі прыйдуць да брамы шпіталя.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .