Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Банкаўскас адпушчаны на волю Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Банкаўскас адпушчаны на волю

26.08.2010 00:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода Ротны камандзір муніцыпальнай коннай паліцыі пры Віленскім галоўным камісарыяце Лайманас Банкаўскас, які паўтары тыдні таму быў затрыманы ў Беларусі, адпушчаны на свабоду.

Як паведамляе , такую інфармацыю Літоўскаму тэлебачаньню афіцыйна пацьвердзіў кіраўнік Цэнтру інфармацыі і грамадзкіх сувязяў (ЦІГС) КДБ Беларусі Аляксандар Антановіч.

Па яго словах, увесь матэрыял справы перададзены беларускай пракуратуры, якая прыме рашэньне пра далейшы лёс справы, перадае Літоўскае тэлебачаньне.

Як ужо паведамлялася Банкаўскас, быў затрыманы 16 жніўня на Ашмянскім КПП. Сьцьвярджалася, што ў машыне паліцыянта было выяўлена 45,5 г амфэтаміну. Спачатку чыноўніка затрымалі на 10 сутак, пазьней тэрмін затрыманьня быў прадоўжаны да 2 месяцаў.

Л. Банкаўскас сваю віну катэгарычна адмаўляў і сьцьвярджаў, што наркотыкі яму былі падкінутая. Па дадзеных DELFI, беларускія службы вырашылі праверыць яго машыну ў сувязі з тым, што ў ёй было знойдзена вельмі шмат асьвяжальнікаў паветра, што ім падалося падазроным. Нібыта такім наіўным спосабам паліцыянт спрабаваў ашукаць сабак мытнікаў, калі б яго аўтамабіль вырашылі праверыць на наркотыкі.

Цешча Л. Банкаўскаса, якая жыве ў Менску, сказала DELFI, што зяць з жонкай плянавалі адпачынак правесьці на моры, таму хацелі ў Беларусі купіць таннае паліва для падарожжа.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .