Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай БТ супраць амбасады ЗША Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

БТ супраць амбасады ЗША

14.04.2008 12:51 - Крыніца: Хартыя'97

У нядзелю на Беларускім тэлебачаньні ў выніковай перадачы «Панарама тыдня» быў паказаны чарговы рэпартаж журналіста Юр’я Пракопава пра дзейнасьць амэрыканскага пасольства ў Менску.

Фармальнай прычынай для паказу рэпартажу сталася тое, што амэрыканская амбасада зноў спыніла выдачу візаў грамадзянам Беларусі, піша .

«Замест таго, каб скараціць лішнюю публіку, якая невядома чым займаецца, Дзярждэпартамэнт узяў і скараціў консульскі аддзел. Чаму тады беларускае пасольства ў Вашынгтоне зь яго невялікім пэрсаналам спраўляецца і з выдачай віз, і з аказаньнем консульскіх паслуг беларусам. Амэрыканскія дыпляматы ці то працаваць ня хочуць, ці ня ўмеюць, ці то гэта зусім не дыпляматы, а нейкія людзі з дыппашпартамі, якія займаюцца чым заўгодна толькі не сваімі наўпроставымі абавязкамі», – абураюцца тэлевізійнікі.

На працягу ўсяго рэпартажу мільгалі кадры таго, як пасол Карэн Ст’юарт наведвае Ўправу Партыі БНФ, ці як супрацоўнікі дыпмісіі назіраюць за правядзеньнем вулічных акцый апазыцыі. Таксама раз-пораз гледачы бачаць лідэраў беларускіх дэмакратычных сілаў, якія ідуць у будынак пасольства ЗША.

Аказваецца, што менавіта дзякуючы амэрыканскім дыпляматам між нашымі краінамі няма нармальных ні палітычных, ні эканамічных стасункаў. Спэктар дзейнасьці амэрыканцаў у Беларусі заключаецца ад «умяшальніцтва ва ўнутраныя справы і ўтрыманьня закрытага клюбу беларускай апазыцыі да ўцягваньня беларусаў у шпіёнскую дзейнасьць».

«Асноўны прыярытэт працы амэрыканскага пасольства ў Менску – дапамога хуліганам і радыкалам», – кажа Пракопаў. Адразу паказваюцца кадры першага сакратара пасольства Люіса Крышака, якія прыходзіў на суд над Андрэем Кімам, а таксама быў у Полацку, каб падтрымаць «адну юную даму, якая вядомая Фэмідзе па нескладаных малюнках на сьценах адміністрацыйных будынкаў». Дарэчы, аказваецца, што Віцебскае абласное кіраўніцтва напярэдадні суду над Салаўёвай накіроўвалі ліст Крышаку, дзе адзначалася нежаданьне бачыць дыплямата ў Полацку.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



7 студзеня 2009
« 2009 г.
« Студзень
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 


Надвор'е Беларусь:

 


Рознае:

Экскаватор погрузчик Амкодор в москве.

Flingie.com - 100% free dating website, find and date local singles online.


Наша кнопка:



Сябры:

Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы

Рух «За Свабоду»


За свабоду!

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2008 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. Каталог TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .