Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай БТ рыхтуе фільм пра “Маладую Беларусь” Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

БТ рыхтуе фільм пра “Маладую Беларусь”

11.03.2010 23:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Прэсавая служба «Маладой Беларусі», лідэрам якой зьяўляецца Артур Фінькевіч, паведаміла, што ў школу, якую актывістка руху Наста Машчава скончыла яшчэ 4 гады таму, прыходзілі супрацоўнікі КДБ і БТ.

Былая клясная кіраўніца дзяўчыны паведаміла яе маці, што прадстаўнікі КДБ і Беларускага тэлебачаньня зьбіралі ўсю інфармацыю, якая тычылася Настасьсі — адзнакі, характарыстыкі, заўвагі й г.д.

Прэсавая служба «Маладой Беларусі» паведамляе, што прадстаўнікі спэцслужбаў дапытвалі настаўнікаў, казалі кляснай кіраўніцы, што Наста Машчава была «добрай дзяўчынкай», а стала «чальцом банды».

Маці актывісткі адмовілася сустракацца з прадстаўнікамі школы.

Настасься зьвязвае такі ўзмоцнены ціск на яе асобу з маючымі адбыцца ў красавіку мясцовымі выбарамі.

Наста Машчава патлумачыла: «Днямі я рэгістравала ініцыятыўную групу па зборы подпісаў, мяркую, падобны перасьлед зьвязаны менавіта з гэтым».

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



1 жніўня 2010
« 2010 г.
« Жнівень
ПнАўСрЧцПтСбНд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     


Рознае:

Стало тепло! Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!


Наша кнопка:



Сябры:

Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы

Рух «За Свабоду»


За свабоду!

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. Каталог TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .