04.04.2008 13:39
Удзельнічае гісторык Ірына Кашталян Эфір 3 красавіка 2007 году
“Прычынай звальненьня ўчастковага ўпаўнаважанага Плешчаніцкага А МУС Фарафонава з падачы праверкі сьледчых органаў Менскай вобласьці ў сярэдзіне 1948 году сталі жаніцьба ўвесну 1947-га з Бурак Л.С., якая ў 1931 годзе была выслана разам з бацькамі ў Сьвярдлоўскую вобласьць, а таксама сужыцельства з агач С., муж якой у пэрыяд нямецкай акупацыі працаваў мэханікам МТС, дабраахвотна выяжджаў у Нямеччыну і вярнуўся ў Плешчаніцкі раён паводле рэпатрыяцыі...
Міністар дзяржбясьпекі БСС Л.Цанава зьвяртаў увагу сакратара ЦК КП(б)Б М.І. Гусарава на тое, што І.Ветраў, пракурор БСС , дыскрэдытаваў сябе тым, што меў двух жонак, пра што было шырока вядома. Паведамлялася, што першая жонка праз Л.Цанаву спрабавала паўзьдзейнічаць на мужа. Той яе не прыняў, а паведаміў сытуацыю другому сакратару ЦК КП(б)Б К. Кісялёву. Сьцьвярждалася, што няўстойлівасьць І. Ветрава як камуніста пацьвярджала тое, што ён зьбег зь Менску ў першыя дні вайны і кінуў дакумэнты і справаводзтва пракуратуры БСС , якія пасьля перамогі былі знойдзены ў адным з будынкаў у Бэрліне. Пра маральна-бытавое разлажэньне І. Ветраў быў папярэджаны ЦК КП(б)Б яшчэ ў 1943 годзе...
З дакумэнтаў Асобага сэктару ЦК КПБ. Нацыянальны архіў эспублікі Беларусь.Вячаслаў акіцкі: “З працытаваных дакумэнтаў выглядае, што службоўцы былі пад пільным вокам дзяржавы ці партыйных органаў. Ці сапраўды існаваў татальны кантроль над грамадзянамі БСС , або гэта тычылася толькі пэўных катэгорыяў чыноўнікаў?”
Ірына Кашталян: “Уладзе было выгадна ўмешвацца ў асабістае жыцьцё сваіх грамадзянаў. Сям’ю як ячэйку грамадзтва было прасьцей кантраляваць, таму дзяржава рабіла разнастайныя захады для таго, каб умацаваць яе і зрабіць немагчымым для звычайнага грамадзяніна жыць па-за нормай. Асабліва ўважліва сачылі за біяграфіямі адказных асобаў, з кім яны мелі блізкія адносіны ці бралі шлюб”.
акіцкі: “У тых дакумэнтах, зь якімі я пазнаёміўся ў часе падрыхтоўкі перадачы, мяне асабліва ўразіла канстатацыя фактаў шматжэнства. Наколькі распаўсюджаным яно было? І ў чым прычына?”
Кашталян: “Ніхто ня вёў статыстыкі, бо на пазашлюбныя сувязі зьвярталася мала ўвагі. Як правіла, выкрывалі дваяжэнцаў, якія знаходзіліся на адказных пасадах, бо яны павінны былі зьяўляцца прыкладам у грамадзтве. Адказнасьць мужоў за дваяжэнства і сыход, як правіла, была ўмоўнай і не дапамагала аднаўленьню сем’яў. Участковы ўпаўнаважаны раённага аддзяленьня міліцыі Бягомльскага раёну Глазко, які знаходзіўся ў юрыдычным шлюбе і меў адно дзіця, выкарыстаў сваё службовае становішча і ўзяў другі шлюб з грамадзянкай Васюкевіч, аформіўшы яго рэгістрацыяй, тады як першы ня быў скасаваны. Яму далі дысцыплінарнае спагнаньне ў памеры 10 сутак за амаральныя паводзіны і прысваеньне канфіскаванага самагону.
акіцкі: “У чым прычына шматжэнства?”
На разьвіцьцё шматжэнства вялікі ўплыў зрабіла вайна
Кашталян: “На разьвіцьцё шматжэнства вялікі ўплыў зрабіла вайна. Эвакуацыя выклікала дадатковыя праблемы – прывязанасьць тых, хто зьехаў, да эвакуяванага прадпрыемства. Таксама тыя, хто застаўся ў адрыве ад сям’і, заводзілі новыя сем’і. Сярод іншых прычынаў – немагчымасьць жыць у адным населеным пункце, бо быў патрэбны дазвол на пражываньне, на перавод на іншае месца працы, каб злучыцца зь сям’ёй ці палепшыць жыльлёвыя ўмовы. гэта правакавала сыход мужчын зь сям’і з разводам ці безь яго. Жанчыны, абцяжараныя дзецьмі, як правіла, не маглі яшчэ раз выходзіць замуж. А адказнасьць за пакіданьне дзяцей без належнай падтрымкі была рэдкай. Неплацельшчыка алімэнтаў, які мог зьбегчы па-за межы рэспублікі, напрыклад, у зьвязку з працоўнай мабілізацыяй, адпаведныя ведамствы не імкнуліся нават шукаць”.
акіцкі: “Дзяржава імкнулася ўплываць на сямейнае жыцьцё. Навошта і якім чынам?”
Кашталян: “Удзел савецкіх уладаў у сямейных праблемах быў арыентаваны на ўмяшальніцтва з мэтай ідэалягічнага кантролю (вёўся пошук ворагаў народу і іх памагатых) і ўліку прыросту насельніцтва. Дзяржава забараніла аборты, халасьцякоў і маласямейных пачала абкладаць падаткамі”.
акіцкі: “Дзяржава разглядала сям’ю як адзін са сваіх інстытутаў. Ці прынялі людзі такі свой статус -- чальцоў дзяржаўнай ячэйкі?”
Кашталян: “Сямейныя праблемы былі, з аднаго боку, прыватнай сфэрай, але, з другога боку, часта тыя, хто скардзіўся, дзеля дасягненьня больш гарантаванага выніку, апэлявалі да вызначэньня сям’і як важнага інстытуту дзяржавы. Як правіла, прасілі дапамогі ў дзяржавы жанчыны, якія не маглі знайсьці іншага сродку ўплыву на зьбеглых мужоў і хацелі хаця б спагнаць алімэнты. У той жа час на зьбіцьцё жонак і дзяцей, нярэдкае у сем’ях, фактычна ня скардзіліся, хаця здараліся выключэньні. Так, опэрупаўнаважанаму Лепельскага раёну Багданаву за сыстэматычныя сямейныя сваркі і зьбіцьцё жонкі было “пастаўлена на від”, а па адміністратыўнай лініі ён быў пакараны 6 суткамі арышту. Былі скаргі ў партыю і ад мужчын. Напрыклад, на дырэктара інстытуту тэарэтычнай мэдыцыны Акадэміі навук БСС Баранавіцкага, які спакусіў жонку Сцепаненкі, яе муж паскардзіўся ў партбюро АН БСС ”.
акіцкі: “Калі дзяржава брала сям’ю пад кантроль, пазбаўляла людзей недатыкальнасьці прыватнага (сямейнага) жыцьця, напэўна ж, дзяржава кампэнсавала людзям абмежаваньне свабоды ў нейкі матэрыяльны спосаб? Як найменей, дапамагала сем’ям выжыць?”
Кашталян: “Дапамога малазабясьпечаным слаям прадугледжвалася, але яе памер быў занадта малы, бо для ўлады важней было накіраваць сродкі на забесьпячэньне адбудовы прамысловасьці, выкананьне іншых звышплянаў. Індывідуальныя патрэбы маленькага чалавека ўлічваліся ў апошнюю чаргу. Заробкі ў большасьці былі мінімальныя – 250–300 рублёў, выжыць дапамагалі нізкія камунальныя выплаты і кошты на прадукты харчаваньня. Асноўны клопат па ўтрыманьні і захаваньні сям’і пры вялікіх стратах мужчынскага насельніцтва клаўся на плечы жанчынаў. Пры гэтым жанчынам, як правіла, прапаноўвалі нізкакваліфікаваную і нізкааплатную працу, а з малымі дзецьмі бралі неахвотна. Недахоп магчымасьцяў забесьпячэньня з боку дзяржавы паспрыяў абраньню людзьмі стратэгіі паводзінаў, зьнешне арыентаваных на выкананьне агульнапрынятых дзяржавай правілаў, з выкарыстаньнем самастойных, у тым ліку незаконных, шляхоў існаваньня. Гэта паказваюць найбольш характэрныя выпадкі злачынстваў зь міліцэйскіх справаздачаў – самагонаварэньне, спэкуляцыя, крадзяжы, справакаваныя пасьляваеннай галечай”.
акіцкі: “А дзеці? Савецкія ўлады заўсёды заяўлялі пра іх прыярытэт. Лёзунг існаваў: “усё лепшае – дзецям”. У якой ролі яны выступалі ў той ідэалягічнай мадэлі сям’і?”
Кашталян: “Хаця дзеці былі стратэгічна важнымі для пабудовы сьветлай будучыні камунізму, назіралася адсутнасьць дастатковага клопату пра дзяцей з боку дзяржавы, асабліва ў гарадох. Пры заахвочваньні шматдзетнасьці колькасьць прадуктаў па картках на дзяцей была недастатковай, каб вырасьціць іх здаровымі. Усе дзеці былі збольшага кепска апранутыя і ня мелі ўласнага абутку, бо на іх па нормах забесьпячэньня не было прадугледжана атрыманьне прамысловых тавараў. Працавала недастаткова садкоў – у 1945 годзе на 24 тысячы дзяцей, а ў 1953 годзе не нашмат болей – на 36,1 тысячы дзяцей. У 1950 годзе па БСС працаваў толькі 641 доктар-пэдыятар. Створаная дзяржаўная сыстэма дапамогі малазабясьпечаным дзецям была недастатковай, арыентаванай у першую чаргу на папярэджаньне злачыннасьці”.
акіцкі: “Як вырашалася супярэчнасьць, што дзяржава была зацікаўленая ў аднаўленьні колькасьці насельніцтва, а бацькам не было чым карміць дзяцей? Ці магла савецкая сям’я самастойна плянаваць колькасьць дзяцей?”
Кашталян: “Каб заахвоціць сваіх грамадзянаў да патрэбных ёй дзеяньняў, дзяржава рэгулярна выкарыстоўвала як фактар уплыву пагрозу рэпрэсіяў. У дадзеным выпадку такім стала забарона абортаў з 1936-га па 1955 год, якая істотна дапамагла павелічэньню колькасьці насельніцтва ў пасьляваеннай БСС . Ініцыятыва ўлады супала з традыцыйным (асабліва для вёскі) адмоўным стаўленьнем да гэтай апэрацыі, бо лічылі, што ў першую чаргу гэта разбэшчвае мужчын. Штучнае перапыненьне цяжарнасьці дапускалася ўладамі толькі ў выключных выпадках – паводле мэдыцынскіх паказаньняў, атрымаць дазвол зь іншых прычынаў было фактычна нерэальна. Пры гэтым чыноўнікі мала зважалі на тое, што такія абмежаваньні прыводзілі сем’і да галечы і значнага пагаршэньня адносінаў. Складанае пасьляваеннае становішча – вострая жыльлёвая праблема, цяжкая праца, няўстойлівыя сем’і, дэфіцыт самага неабходнага штурхалі жанчынаў на правядзеньне крымінальных абортаў, што пагражала турэмным зьняволеньнем бабкам-павітухам”.
акіцкі: “Жанчынаў судзілі ці штрафавалі за нелегальныя аборты?”
Зааборт без дазволу выносілася грамадзкая вымова, а пры паўторным парушэньні закону – штраф да 300 рублёўКашталян: “Адказнасьць саміх цяжарных жанчынаў была лягчэйшай: за правядзеньне аборту без дазволу выносілася грамадзкая вымова, а пры паўторным парушэньні закону – штраф да 300 рублёў. Для таго, каб абараніць бабак-павітух, ахвяры звычайна настойвалі на тым, што яны самі зрабілі аборты. Вынікам – пэўная колькасьць пакалечаных жанчынаў, некаторыя нават паміралі падчас гэтай апэрацыі. Справы пра аборты вяліся дастаткова рэдка пры агульнай вялікай колькасьці выпадкаў. Умоўнасьць статыстыкі МУС па абортах бачная з дадзеных Талачынскага райздраву: толькі на працягу другога паўгодзьдзя 1947-га – першага паўгодзьдзя 1948 году ў лякарні паступілі 138 жанчынаў з выпадкамі абортаў, зробленых па-за мэдычных установаў. Аднак ніводнай справы ўзбуджана не было. Ні органы сьледзтва, ні мэдработнікі не былі арыентаваныя на выяўленьне фактаў крымінальных абортаў, пакуль не ўзьнікала патрэба выкананьня пляну ў хуткім раскрыцьці справаў”.
акіцкі: “Што адбывалася зь сям’ёй чалавека, які патрапляў у спісы ўлады як “варожы элемэнт”?”
Кашталян: “Фактычна, гэта надавала сям’і статус выгнаных ў грамадзтве. Нават дзеці станавіліся закладнікамі сытуацыі. Пошук праўды праз накіраваньне хадайніцтваў, скаргаў зацягваўся на гады, а прэзумпцыі невінаватасьці не існавала. Чальцы сям’і маглі абіраць розныя шляхі для выжываньня. Адмаўляліся ад сувязі з ворагам народу – разводзіліся, дзялілі маёмасьць. Хтосьці перабіраўся да сваякоў у іншыя вёскі, некаторыя беглі ў горад, дзе рабілі новыя дакумэнты, выракаючы сябе на жыцьцё ў масцы. Выкрыцьцё такіх асобаў акрамя органаў унутраных справаў на сябе бралі газэты, асобныя грамадзяне, якія нярэдка перасьледавалі свае прыватныя мэты, напрыклад, вызваліць плошчу ў камуналцы ці пасаду. Як адзін са спосабаў зьняць кляймо ўлады прапагандавалі адмаўленьне ад мінулага, але гэта не перашкаджала ў далейшым не прымаць дадзеных асобаў на працу ці на вучобу ў ВНУ”.
акіцкі: “Чаму большасьць з тых, чыя маладосьць праходзіла ў першае пасьляваеннае дзесяцігодзьдзе, зараз ідэалізуюць гэты цяжкі пэрыяд?”
Кашталян: “Гэта пытаньне хутчэй з галіны псыхалёгіі. Па-першае, бацькі юнакоў сталінскае пары, каб пазбавіць іх ад магчымых праблемаў, імкнуліся не паведамляць свае сумневы ў правільнасьці савецкай палітыкі і асаблівасьцей нэгатыўнага ўплыву яе на сям’ю. Моладзь, якую выхоўвала камуністычная прапагандысцкая машына, ня ведала праўды, а часам і не жадала верыць у іншае, скажона ўспрымала рэчаіснасьць праз прызму савецкіх ідэалаў, якія прапагандаваліся на усіх этапах станаўленьня асобы і прасоўваньня па кар’ернай лесьвіцы. Па-другое, час сьцер значную частку нэгатыўных успамінаў гэтых людзей, замяніўшы іх у тым ліку штучным пазытывам, навязаным савецкай прэсай. Вядома, што юнацтва запамінаецца на ўсё жыцьцё, як правіла, як самы шчасьлівы час, якім можа быць і не самы спрыяльны пэрыяд”.
акіцкі: “А што было б, калі ў Беларусі пасьля вайны мужчын ня стала значна менш і беларускае грамадзтва не прыйшло да свайго аднаўленьня пераважна на жаночых плячох?”
Кашталян: “Можна сьцьвярджаць, што вялікія страты мужчынскага складу ў вайне, якія прывялі да значнага гендэрнага дысбалянсу ў беларускім грамадзтве, істотна зьмянілі ролю жанчыны і мужчыны ў Беларусі. Жанчына ўзяла на сябе ролю здабытчыка, заступніка і захавальніцы сям’і і пры гэтым была ўдзячная мужчыну толькі за тое, што ён быў побач. Гэта прывяло да таго, што і цяпер нярэдка асноўная адказнасьць ў забесьпячэньні і абароне сям’і ўскладаецца пераважна на плечы жанчынаў, якія павінны працаваць і дома і на працы. А мужчыны дазваляюць сабе пэўную безадказнасьць праз ігнараваньне праблем уласных дзяцей, разбэшчанасьць і злоўжываньне алькагольнымі напоямі. Магчыма, калі б гісторыя склалася інакш, у гэтым пытаньні, у нас была б і іншая, лепшая палітычная сытуацыя”.
- " ".net : .