Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай БНФ можа зьняць з выбараў сваіх кандыдатаў Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

БНФ можа зьняць з выбараў сваіх кандыдатаў

28.02.2010 15:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Партыя БНФ можа зьняць сваіх кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў у выпадку неўключэньня сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.

Як падае , пра гэта заявіў лідэр партыі Аляксей Янукевіч 28 лютага на пасяджэньні сойму.

Паводле яго слоў, на асобных партыйных прэтэндэнтаў ужо зараз аказваецца націск, таму ў выпадку неўключэньня прадстаўнікоў партыі ў склад участковых выбарчых камісій яны гатовы зьняць свае кандыдатуры з выбараў.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Костусеў паведаміў, што выбарчымі камісіямі зарэгістравана 78 ініцыятыўных груп прадстаўнікоў Партыі БНФ. Яшчэ частка прэтэндэнтаў будзе вылучацца непасрэдна партыйнымі структурамі.

Сойм прыняў рашэньне запатрабаваць ад партыйных кандыдатаў вылучэньня сваіх прадстаўнікоў ня менш чым у палову ўчастковых камісій пры балятаваньні ў абласныя і Мінскі гарадзкі саветы, а таксама ва ўсе ўчастковыя камісіі — пры балятаваньні ў саветы астатніх узроўняў.

На месцы ў Менскім гарадзкім савеце прэтэндуюць лідэр партыі Аляксей Янукевіч, яго намесьнік, старшыня сталічнай арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч і намесьнік старшыні менскай гарадзкой партыйнай структуры Вадзім Канапацкі.

У Менскі абласны савет дэпутатаў вылучаецца намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .