Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай БХД пачынае абарону сьвятыні Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

БХД пачынае абарону сьвятыні

17.08.2010 22:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода Аргкамітэт па стварэньні "Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі" зьбірае групу дзеля арганізацыі акцый па абароне касьцёла Сьвятога Язэпа ў Менску. З гэтай нагоды 18 жніўня ў офісе БХД пройдзе пасяджэньне групы па абароны касьцёла.

Актывісты БХД плянуюць цэнтралізавана зьбіраць подпісы за вяртаньне вернікам сьвятыні каля будынкаў менскіх касьцёлаў, а таксама падчас пілігрымак. Сабраныя подпісы плянуецца перадаць у прэзыдэнцкую адміністрацыю, КУП "Менская спадчына", у дзяржаўныя ўстановы, Ватыкан і ў замежныя амбасады.

Актывісты БХД ужо двойчы - у 2008 і ў 2010 годах - бралі ўдзел у зборы подпісаў за вяртаньне вернікам касьцёла.

З 2005 года сябры менскай рыма-каталіцкай парафіі сьвятога Язэпа праводзяць штодзённыя набажэнствы за вяртаньне вернікам будынкаў Менскага кляштара бернардынцаў з касьцёлам. Згодна з плянам Менгарвыканкама, будынак мусіць быць прыстасаваны пад гатэльны комплекс і аб’екты гандлёва-бытавога прызначэньня.

У 2007 годзе кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку быў накіраваны зварот з больш чым 30 тысячамі подпісаў за вяртаньне сьвятыні вернікам, аднак з пачатку 2010 года там вядуцца працы па пераабсталяваньні касьцёла ў гатэль.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



7 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

одноклассники Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .