аўтар Радыё Свабода
Новы прэм’ер-міністар Украіны Мікалай Азараў выступае за паглыбленьне ўкраінска-беларускіх дачыненьняў.
Паводле агенцтва ,
Мікалай Азараў заявіў у часе размовы зь кіраўніком адміністрацыі беларускага прэзыдэнта
Уладзімерам Макеем:“Беларусь – дружалюбная суседняя краіна, асаблівы партнэр Украіны. Пакуль у нас ёсьць тэмы для абмеркаваньня, пошуку кампрамісаў, але дакладна няма нявырашаных праблемаў. У нас вельмі шмат магчымасьцяў для разьвіцьця двухбаковых стасункаў. Думаю, што і Беларусь, і мы зацікаўленыя ў гэтым”.
Мікалай Азараў спадзяецца, што візыт прэзыдэнта Ўкраіны
Віктара Януковіча ў Менск сёлета вясной дасьць магчымасьць вырашыць шэраг пытаньняў двухбаковага супрацоўніцтва.
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.