Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Асамблеі недзяржаўных дэмакратычных аб’яднаньняў зноў адмовілі ў рэгістрацыі Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Асамблеі недзяржаўных дэмакратычных аб’яднаньняў зноў адмовілі ў рэгістрацыі

02.03.2010 21:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода Юрыст Юрый Чавусаў расказаў, што 2 сакавіка кіраўнік асамблеі Сяргей Мацкевіч наведаў Міністэрства юстыцыі, дзе яму было заяўлена: «Асамблея недзяржаўных дэмакратычных аб’яднаньняў» ня можа быць зарэгістравана, паколькі назва арганізацыі «не адпавядае патрабаваньням заканадаўства, бо ня ўтрымлівае ўказаньня на прадмет дзейнасьці сябраў асацыяцыі».

Яшчэ адной прычынай адмовы стала тое, што, як адзначыў Мін’юст, мэты арганізацый-заснавальніц не супадаюць са статутнымі мэтамі асацыяцыі. Паказальна, што адной з мэтаў «Асамблеі недзяржаўных дэмакратычных аб’яднаньняў» акрэсьлена «садзейнічаньне пабудове грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі».

Устаноўчы зьезд асацыяцыі прайшоў у Менску 18 сьнежня 2009 году. Рэгістрацыйныя дакумэнты ў Міністэрства юстыцыі былі пададзены 14 студзеня 2010 году. Раней спробы рэгістрацыі асацыяцыі прымаліся ў 2007 і 2009 гадах.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .