 Яўген Шыгалаў |
Супрацоўнікі міліцыі арыштавалі вядомага прадпрымальніка, кіраўніка Гандлёвага дому «Ждановічы» Яўгена Шыгалава.
Паводле «Советской Белоруссии», па сутнасьці прад’яўленых яму абвінавачаньняў сьледчыя органы ад камэнтароў устрымліваюцца.
Афіцыйна ніякіх сур’ёзных абвінавачваньняў Яўгену Шыгалаву да нядаўняга часу не прад’яўлялі, адзначае «Беларускі партызан». Вядома толькі пра выпадак з пракуратурай, якая ўгледзела ў нейкай з шматлікіх будоўляў, якія вялі фірмы, падкантрольныя Шыгалаву, самавольны захоп зямлі. Аднак наўрад ці гэтае парушэньне магло стаць сапраўднай прычынай арышту такога ўплывовага чалавека, мяркуе выданьне.
Распавядаюць, што рэальны бізнэс‑канфлікт у Яўгена Шыгалава у апошні час быў толькі з «Прыёрбанкам». Справа ў тым, што Гандлёвы дом «Ждановічы» выступіў заснавальнікам банку «Эўрапейскі», і амаль усе фінансавыя плыні найбуйнейшага рынку Эўропы перавёў менавіта ў гэты банк.
Хаця гэтая вэрсія не адзіная. Яўген Шыгалаў мае даволі добрыя адносіны з мэрам Менску Міхаілам Паўлавым. Паўлаў аднойчы гэта нават адкрыта прадэманстраваў, калі прапанаваў уключыць Шыгалава ў склад кіраўніцтва Беларукай фэдэрацыі тэнісу, якую ўзначальвае. У каляспартовых колах тады наагул ня ведалі гэтага прозьвішча, але па просьбе мэра абралі Шыгалава намесьнікам старшыні фэдэрацыі (дарэчы, адначасова зь Мікалаем Мірным, бацькам і трэнэрам Максіма Мірнага).
Міністар унутраных справаў Уладзімір Навумаў паведаміў, што разам з Шыганавым арыштаваныя ягоны намесьнік і дзяржаўны чыноўнік, прозьвішча якога не называецца.
МБ; Паводле
Фота
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.